Камзол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камзол з рукавамі, Францыя, каля 1715 г.

Камзол[1] (фр. camisole — кофта) — мужчынскае адзенне (воінскае або прыдворнае), пашытае ў талію, даўжынёй да каленяў, часам без рукавоў, са стаячым або адкладным каўняром, апраналі пад жустакор  (руск.). З’явіўся ў Францыі ў 1-й палове XVII стагоддзя; ў XVIII стагоддзі атрымаў распаўсюджванне ў іншых краінах Заходняй Еўропы, а таксама ў Расійскай імперыі (з увядзеннем заходнееўрапейскага касцюма сярод дваран  (руск.)). Камзол рабіўся з сукна, шоўку, аксаміту, упрыгожваўся вышыўкай, галунамі, гузікамі. У XVII стагоддзі насілі пад камзол даспехі, пазней сталі насіць ужо без іх, пакінуўшы толькі жалезны каўнер, які пераходзіў у нагруднік  (руск.)[2].

Камзол без рукавоў, Францыя, каля 1750 г.

Камзолам у нацыянальным касцюме башкіраў, татар (татар.: камзул), казахаў (каз.: қамзол) называецца жаночае адзенне без рукавоў, складовая частка нацыянальнага касцюма. Камзол шыюць з аднатоннай, часам каляровай шчыльнай тканіны (аксаміту, шоўку, атласу і г д.), падол і бакавіны арнаментуюць аплікацыяй, вышыўкай. Зашпільваецца спераду на таліі, часам падпяразваецца рамянём. Колеру і спосабу арнаментацыі надаецца пэўнае значэнне. Вылучаюць камзол незамужніх дзяўчат, нявестак, шматдзетных маці і г. д.[3]). У кіргізаў камзолам (кірг.: кемсел) называлася мужчынская і жаночая безрукаўная вопратка, кроенная ў талію.

Камзол з’яўляўся таксама прадметам ваеннай формы, якая насілася пад жустакор  (руск.) (у рускай мове звычайна называецца кафтан); у Расіі ўведзены пры Пятры I, выкарыстоўваўся ў гэтай якасці да канца XVIII стагоддзя.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Камзол. www.brocgaus.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2016. Праверана 22 кастрычніка 2019.
  3. Камзол // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреева Р. П. Камзол // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 186. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Беловинский Л. В. Камзол // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 260—261. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • Буровик К. А. Камзол // Красная книга вещей: Словарь. — М.: Экономика, 1996. — С. 25—26. — 215 с. — ISBN 5-282-01639-7.
  • Буровик К. А. Камзол // Популярная энциклопедия вещей. Исторический магазин. — М.: Дрофа-Плюс, 2004. — С. 22. — 192 с. — 5000 экз. — ISBN 5-9555-0279-3.
  • Глинкина Л. А. Камзол // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 72. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5.