Татары

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тата́ры (татарск. tatarlar, татарлар), 1. агульны назва некалькіх цюркскіх народаў Усходняй Еўропы, і Паўночнай Азіі). Татарамі называюць татар казанскіх (Татарстан, Паволжа і Урал), крымскіх, беларускіх (літоўскіх) (Беларусь, Літва, Польшча), астраханскіх і сібірскіх (Сібір). У дыяспары татары жывуць ў Сярэдняй Азіі, Сіньцьзяне, Фінляндыі, на Блізкім Усходзе.

2. Агульны назва, які расійскія землепраходцы і пасяленцы (а ўслед ім – царскія чыноўнікі, і расійская геаграфічная навука дасавецкага перыяду) давалі самым розным цюркскім (а часам – і няцюркскім) народам у Еўропе, Сібіры, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, на Каўказе і Далёкім Усходзе. Татары – тэрмін народны, таму распаўсюджаны выключна на тэрыторыях, якія Расійская Імперыя спрабавала захапіць і асвоіць, і ў выніку – прыходзіла ва ўзаемадзеянне з мясцовым цюркскім насельніцтвам. Для абазначэння цюркскіх народаў іншых рэгіёнаў тэрмін татары калі і ўжываўся – то толькі спарадычна.

3. Адно з плямён Манголіі (магчыма нават не цюркскае, а тунгуса-манчжурскае). Было адным з першых аб'ектаў мангольскай агрэсіі ў часы Чынгісхана. Аказала трывалы адпор. Быўшы пераможанае, неаднойчы паўставала. Былі знішчаныя манголамі пагалоўна (гл. генацыд), як народ непрыгодны для падпарадкавння ў выніку чарговага паўстання. Аднак, з мэтай скарэння татар манголамі былі выпрацаваныя метады падпарадкавання народаў і арганізацыі іх у войска, выкарыстаныя надалей пры мангольскіх заваёвах. Наступныя паняволеныя плямёны (і іх прадстаўнікі) атрымлівалі арганізацыю і статус татар, і па гэтым статусе мангольскія павадыры менавалі іх татарамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню этнонім татары з'явіўся сярод мангольскіх плямёнаў, вандруючых у 69 ст. на паўднёвы ўсход ад Байкалу. У 13 ст. з мангола-татарскімі навалай за захад назва татары стала вядомай у Еўропе. У 13—14 ст. яна была распаўсюджаная на некаторыя іншыя народы Еўразіі, якія ўваходзілі ў склад Залатой Арды.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Вопратка мужчын і жанчын складалася з шаравараў з шырокім шагам і кашулі (у жанчын дапаўнялася вышытым нагруднікам), на якую апранаўся бязрукаўны камзол. Верхняй вопраткай служыў казакін, а зімою сцёганы бешмет або шуба. Галаўны ўбор - цюбiцейка. Традыцыйны абутак - скураныя ічыгі з мяккай падэшвай, на вуліцы паверх іх абувалі скураныя калошы.

Татары ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Беларускія татары

Першыя татары былі запрошаныя ў Вялікае Княства Літоўскае з Залатой Арды і Крыма ў канцы 14-пач.15 ст. на ваенную службу і залічаны ў саслоўе феадалаў. Склад татар неаднойчы папаўняўся за кошт як ваеннапалонных, так і вольных перасяленцаў з Крыма, якія набывалі ў Вялікім Княстве статус шляхты ці пасяляліся ў гарадах насяляючы цэлыя Татарскія вуліцы, Татарскія канцы (у Мінску — Татарская слабада), займаліся тут гародніцтвам і ўваходзілі ў склад мяшчанства.

Хутка татарская мова была забытая і татары перайшлі на беларускую, утварыўшы асобную супольнасць беларускіх татар з адмысловай пісьмовай культурай (гл. Кітабы). Месца беларускіх татар між іншых народаў аспрэчваецца. Некатор беларускія нацыяналісты схільныя з-за мовы залучаць іх у беларускую нацыцыю ў якасці асобнай эрнаканфесійнай групы, не зважаючы на паходжанне. Былі таксама спробы бачыць у іх этналінгвістычную групу татар (аславяненых цюркаў). Аднак - няма татарскага народу, групай якога маглі б быць беларускія татары: Татарстан - далёка і адсутнасць родства і ім занадта добра ўсім вядомая, Турцыя - яшчэ больш, роднасныя крымскія татары - таксама няблізкія, да таго ж – недастаткова ўплывовыя, каб з імі можна было ўсталяваць сталыя сувязі. Таму запанавала меркаванне аб самастойнасці беларускіх татар.

У 1897 г. адносна кампактныя групы татараў жылі ў Мінскім (1217 чал.), Навагрудскім (874), Гродзенскім (813), Ігуменскім (766), Слуцкім (692), Брэсцкім (480), Кобрынскім (252), Пружанскім (183), Слонімскім (178), Віленскім (137) паветах.

Пазнейшыя татарскія перасяленцы ў Беларусь (прынамсі Савецкага часу) звычайна сяліліся ў гарадах, асобна ад традыцыйных паселішчаў беларускіх татар, не мелі магчымасці займацца традыцыйнымі для татар промысламі, часта захоўвалі татарскую мову, і не мелі магчымасці засвоіць беларускай. Таму залічваць іх у беларускія татары можна хіба фармальна.

Па перапісе 1970 г. сярод татараў Беларусі (савецкая статыстыка не вылучала беларускіх татар асобна) лічылі роднай моваў татарскую больш за 24 % (гэта - відавочна познія перасяленцы, або, нават - вынік адваротнай асіміляцыі (прынамсі - сімвалічнай) беларускіх татар прыежжымі, бо самі беларускія татары страцілі татарскую мову яшчэ ў XVI ст., калі не раней), беларускую — больш за 34 % (а вось гэта - нясумненна беларускія татары, больш такі адказ даваць няма каму). Па стане на 1999 г. усіх татараў на Беларусі было каля 13 тыс. чал. Самая вялікая іх супольнасць ў Іўе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]