Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
South Asian Communist Banner.svg

Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая) (КПІ(М); англ.: Communist Party of India (Marxist); хіндзі: Bharat ki Kamyunist Party (Marksvadi)), палітычная партыя Індыі, заснавана ў 1964 у выніку расколу Камуністычнай партыі Індыі (КПІ).

Прычынай расколу сталі дактрынальныя супярэчнасці паміж левым і правым крыламі КПІ. Крызіс паглыбіўся ў канцы 1950-х пры актыўным умяшальніцтве кітайскіх камуністаў (Камуністычная партыя Кітая падвергла крытыцы КПІ на маскоўскай нарадзе кампартый у 1957 за ўдзел у буржуазна-дэмакратычнай палітычнай сістэме Індыі). Інда-кітайская вайна 1962 паскорыла развіццё крызісу: у КПІ ўтварыліся «нацыяналістычная» («прасавецкая») і «інтэрнацыяналістычная» («пракітайская») фракцыі. Першая заняла бок індыйскага ўрада, другая падтрымала Кітай, як сацыялістычную дзяржаву, якая ўступіла ў канфлікт з капіталістычнай (Індыяй). Пракітайская фракцыя абвінаваціла сваіх апанентаў у рэвізіянізме ідэй марксізму і стварыла ўласную партыю — Камуністычную партыю Індыі (марксісцкую).

У розныя часы ад КПІ(М) адкалоліся Камуністычная партыя Індыі (марксісцка-ленінская), Марксісцкая камуністычная партыя Індыі, Камуністычная марксісцкая партыя, Партыя дэмакратычнага сацыялізму (у Заходняй Бенгаліі) і інш.

На сёняшні дзень КПІ(М) зарэгістравана як агульнанацыянальная партыя. З 42 мандатамі ў ніжняй палаце індыйскага парламента яна займае трэцяе месца пасля ІНК і БДжП; левыя партыі маюць разам 63 мандаты, іх падтрымка мае рашаючае значэнне для стабільнасці індыйскага ўрада Аб'яднанага прагрэсіўнага альянсу. КПІ(М) мае моцныя пазіцыі ў штатах Заходняя Бенгалія, Керала і Трыпура, дзе ў кааліцыі з іншымі левымі партыямі ёю сфарміраваны ўрады штатаў. Пэўных поспехаў партыя дасягнула ў штатах Андхра-Прадэш, Біхар, Джаркханд і Тамілнад.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сайт партыі