Керала

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Керала (англ.: Kerala), штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Тамілнад і Карнатака на поўначы і паўночным усходзе, абмываецца Індыйскім акіянам на захадзе і поўдні. Займае 21-е месца сярод штатаў па плошчы (38,8 км2) і 12-е па насельніцтву (31,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Тхіруванантхапурам.

Змест

[правіць] Гісторыя

Тэрыторыя заселеная з 10 ст. да н.э. продкамі сучасных дравідыйцаў. Знаходзілася пад палітычным і культурным уплывам імперыі Маур'яў.

Штат з 1 лістапада 1956.

[правіць] Палітыка

У штаце моцныя пазіцыі левых і левацэнтрысцкіх сіл: Камуністычнай партыі Індыі, Камуністычнай партыі Індыі (марксісцкай), Індыйскага нацыянальнага кангрэса. На выбарах 2006 97 месцаў у асамблеі штата са 140 атрымаў прокамуністычны Левы дэмакратычны фронт, астатнія дасталіся Аб'яднанаму дэмакратычнаму фронту (пад кіраўніцтвам ІНК).

Лічыцца найменш карумпіраваным штатам краіны. link

[правіць] Эканоміка

63% ВУП штата забяспечвае сектар паслуг (турызм, банкі і фінансы, транспарт, сувязь), 17% — сельская гаспадарка і рыбалоўства (2003).

Штат аграрна перанаселены, прамысловасць развіта слаба (асабліва ў параўнанні з суседнім Тамілнадам). Значную частку даходаў насельніцтва штата складаюць грашовыя пераводы з-за мяжы: керальцы, дзякуючы даволі высокаму ўзроўню адукацыі, складаюць вялікую долю індыйскіх работнікаў у арабскіх краінах.

[правіць] Насельніцтва

Керала займае першае месца ў Індыі па ўзроўню пісьменнасці насельніцтва (звыш 90%), што забяспечана, у асноўным, палітыкай, якую праводзяць камуністычныя ўрады штата. Акрамя таго, гэта адзіны штат Індыі, дзе жанчыны пераўзыходзяць па колькасці мужчын (гэта тлумачыцца высокай доляй хрысціян і мусульман).

Індуістаў 56%, мусульман 25%, хрысціян 19%.

Афіцыйная мова — малаялам (блізкая да тамільскай мовы).

[правіць] У Сеціве


Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі Флаг Індыі
Штаты

Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх

Саюзныя тэрыторыі

Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх