Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі
Дата нараджэння 25 верасня (8 кастрычніка) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1942(1942-02-28) (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі (25 верасня (8 кастрычніка) 1902, вёска Выдранка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 28 лютага 1942, ГУЛАГ) — беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1934), дацэнт БДУ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і святара. У 1926 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1930 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаў у БДУ.

Сямейнае становішча: жонка, двое дзяцей.

11 снежня 1937 года арыштаваны НКУС БССР у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 49, кв. 34.

14 траўня 1939 года прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС БССР) як «польскі шпіён» на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў.

Памёр у Краслагу ў г. Канску Краснаярскага края.

Асабовая справа № 11843-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Пасмяротна рэабілітаваны 5 чэрвеня 1958 года.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў — праблемы генезісу капіталізму ў беларускіх губерніях. Даследаваў аграрную гісторыю Беларусі познефеадальнай і капіталістычнай эпох, эвалюцыю феадальнага спосабу вытворчасці ў канцы XVII — 1-й пал. XIX ст. Займаўся пытаннямі распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы, перыядызацыі гісторыі познефеадальнага перыяду на Беларусі. Разам з Дз. Дудковым абгрунтаваў капіталістычны характар аграрнага ладу Беларусі пасля сялянскай рэформы ў Расійскай імперыі (1861) пры адначасовым захаванні значных перажыткаў прыгонніцтва. Адзін са складальнікаў зборніка дакументаў «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, 1936).

Працы К. Кернажыцкага лічацца важнай вяхой у беларускай гістарыяграфіі ХХ стагоддзя[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаспадарка старостваў на Беларусі і экономічны стан іх насельніцтва ў другой палове XVIII сталецьця // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Працы клясы гісторыі. Кн. 3. Т. 2. Менск, 1928
  • Аграрная рэформа ў Бабруйскім старастве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з XVII да паловы XIX ст.: Фармаванне капіталізму. — АН Беларусі, Навук.-даслед. ін-т гісторыі. — Мн., 1931. — 205 с.
  • Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імпэрыялістычнай вайной. Менск, 1932. — 102 с.
  • Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII і першай палове XIX ст.: Да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі. — Мн. : Выд-ва Бел. акад. навук, 1935. — 271 с.
  • Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т. 1. IX—XVIII ст. / Склалі: акадэмік В. К. Шчарбакоў, дацэнт К. І. Кернажыцкі і вучоны археограф Д. І. Даўгяла. Менск, 1936.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]