Карбонавыя кіслоты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Карбонавыя кіслоты — клас арганічных злучэнняў, малекулы якіх ўтрымоўваюць адну або некалькі функцыянальных карбаксільных груп-COOH. Кіслыя ўласцівасці тлумачацца тым, што дадзеная група можа параўнальна лёгка адшчыпляць пратон. За рэдкімі выключэннямі карбонавыя кіслоты з'яўляюцца слабымі. Напрыклад, у воцатнай кіслаты CH3COOH канстанта кіслотнасці роўная 1,75×10−5. Ды-і трыкарбонавыя кіслоты больш моцныя, чым монакарбонавыя.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карбонавыя кіслоты
| Гэта пачатак артыкула па арганічнай хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |