Алкадыены
Алкадыены, Дыены (дыенавыя вуглевадароды) — арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць 2 двайныя сувязі вуглярод-вуглярод. У залежнасці ад узаемнага размяшчэння падвойных сувязяў дыены падпадзяляюцца на тры групы: спалучаныя дыены, у якіх двайныя сувязі падзеленыя адзінарнай (1,3-дыены), алены з кумуліраванымі падвойнымі сувязямі (1,2-дыены) і дыены з ізаляванымі падвойнымі сувязямі, у якіх двайныя сувязі падзеленыя некалькімі адзінарнымі. Гетэрааналагі дыенаў, у якіх адзін з ненасычаных вугляродных атамаў замешчаны гетэраатамам, завуцца гетэрадыенамі[1].
Звычайна да дыенаў адносяць ацыклічныя і цыклічныя 1,3-дыены, якія ўтвараюць гамалагічныя шэрагі агульных формул
і
адпаведна, ацыклічныя дыены з'яўляюцца структурнымі ізамерамі алкінаў.
Фізічныя ўласцівасці [правіць]
Ніжэйшыя дыены - бясколерныя лёгказакіпальныя вадкасці (тэмпературы кіпення ізапрэна - 34°C, 2,2-дыметыл-1,3-бутадыен - 68.78°C, 1,3-цыклапентадыена - 41.5°C). 1,3-бутадыен і ален (1,2-прападыен) - газы (Tкіп -4,5°C і -34°C адпаведна).
Спалучаныя дыены існуюць у выглядзе двух канфармацый - цысоідный (s-цыс-форма) і трансоіднай (s-транс-форма), здольных пераходзіць адзін у аднаго, больш устойлівай з'яўляецца s-транс -форма:
Літаратура [правіць]
- Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004 — С. 18. // Алкадыены
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула па арганічнай хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Вуглевадароды | |
|---|---|
| Алканы | Метан · Этан · Прапан · Бутан · Пентан · Гексан · Гептан · Актан · Нанан · Дэкан · Ундэкан · Дадэкан · Трыдэкан · Тэтрадэкан · Гексадэкан · Эйказан |
| Алкены | Этылен · Прапілен · Бутылен · Ізабутылен · Пентэн |
| Алкіны | Ацэтылен · Прапін · Бутын |
| Дыены | Бутадыен · Ізапрэн |
| Іншыя ненасычаныя | Вінілацэтылен • Дыяцэтылен |
| Цыклаалканы | Цыклапропан · Цыклабутан · Цыклапентан · Цыклагексан · Дэкалін · Індан |
| Араматычныя | Бензол · Талуол · Дыметылбензолы · Этылбензол · Прапілбензол · Кумол · Стырол · Фенілацэцілен · Індан · Цыклабутадыен · Дыфеніл · Дыфенілметан · Трыфенілметан · Тэтрафенілметан |
| Поліцыклічныя | Нафталін · Антрацэн · Пентацэн · Фенантрэн · Пірэн · Бензпірэн · Азулен |
