Карл Гегенбаўр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Гегенбаўр

Карл Гегенбаўр (ням.: Karl Gegenbaur; 21 жніўня 1826, Вюрцбург - 14 чэрвеня 1903, Гейдэльберг) — нямецкі вучоны, класік параўнальнай анатоміі, перакананы прыхільнік тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карл Гегенбаўр нарадзіўся ў баварскім горадзе Вюрцбургу. З 1845 вывучаў медыцыну надаючы асаблівую ўвагу анатоміі пад кіраўніцтвам Келікера і Вірхава ў Вюрцбургскім універсітэце. Быў асістэнтам, а затым прафесарам у Вюрцбургу і Іенскім універсітэце. Працаваў таксама ў Гейдэльбергскім універсітэце, дзе яму асіставаў Георг Ругэ. Пры ўніверсітэце Гейдэльберга ён выконваў абавязкі дырэктара анатамічнага інстытута да сваёй адстаўкі ў 1901 годзе.

Карл Гегенбаўр належыць да ліку найбольш выбітных даследчыкаў у галіне параўнальнай анатоміі. Вельмі істотнае значэнне мелі яго даследаванні па пазваночнай тэорыі чэрапа, якімі ён разам з Томасам Генры Хакслі расхістаў устояную у той час хрыбетнюю тэорыю чэрапа Лорэнца Окена і Гётэ і ўсталяваў асновы для сучаснай пастаноўкі гэтага пытання і тэорыю канечнасцяў, так званую тэорыю архіптэрыгія, якая хоць і не можа лічыцца прынятай у цяперашні час, але мела вялікае значэнне ў гісторыі распрацоўкі пытання аб паходжанні канечнасцяў у пазваночных жывёл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.