Касцёл Святой Барбары (Замосце)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
каталіцкі храм
Касцёл Святой Барбары
53°12′26,81″ пн. ш. 27°35′45,8″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Замосце
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль рэнесанс, ранняе барока
Дата пабудовы 1649 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000554шыфр 612Г000554
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Барбары — каталіцкі храм першай паловы XVII ст. у в. Замосце Слуцкага раёна. Помнік рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя звесткі пра касцёл вельмі скупыя. Вядома, што ён быў фундаваны ў 1620 г. (або ў 1649 г.) мясцовым шляхціцам Андрэем Самуілам Вінкаю-Ратамскім, а ў XVII ст. пры ім была місія езуітаў[1]. У 16811683 гадах мастак Яцак Хіліцкі выканаў для касцёла 3 насценныя кампазіцыі на гістарычныя тэмы[2].

У 1866 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Пасля 1920 г. выкарыстоўваўся як культурная і гаспадарчая установа. 3 1990-х гг. касцёл пасля рэстаўрацыі паводле праекта архітэктара В. Кондраля дзейнічае[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл уяўляе сабой мураваны аднанефавы будынак, які складаецца з квадратнага ў плане асноўнага аб'ёма, пяціграннай алтарнай апсіды і вежападобнага бабінца. Бабінец, пэўна, перабудаваны ў XIX ст., уяўляе сабой магутны прызматычны вежападобны чацвярык з трохвугольным франтонам і руставаным арачным уваходам, звонку не мае гарызантальных чляненняў, што надае яму асаблівую важкасць. Грані апсіды прымыкаюць да нефа пад косым вуглом, нібы будаўнік імкнуўся надаць паўцыркульны абрыс. Па баках прылягаюць выцягнутыя ўпоперак сакрысціі. Касцёл накрыты агульным двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы.

Інтэр'ер
Алтарная частка

Сцены нефа аздобленыя тонкімі пілястрамі і завершаныя прафіляваным карнізам. Вокны высокія, з паўцыркульным завяршэннем. Над ніжнім ярусам бабінца крыжовае скляпенне, вокны з лучковымі завяршэннямі. Над асноўным памяшканнем плоская драўляная столь (першапачатковае перакрыцце не захавалася). Калісьці ў галоўным алтары знаходзілася карціна «Укрыжаванне» вядомага мастака Шымана Чаховіча.

Зноскі

  1. а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Яцак Хіліцкі. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]