Катока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катока
(Katoko)
Фота 1918 г.
Агульная колькасць 134 800
Рэгіёны пражывання Заходняя Афрыка
Мова чадскія мовы
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы га, мафа

Катока (саманазва Kotoko) — група малых этнасаў у Заходняй Афрыцы. Жывуць у Чадзе, Камеруне, на ўсходзе Нігерыі. Агульная колькасць (2023 г.) — 134 800 чалавек[1][2][3][4][5].

Катока лічаць сябе нашчадкамі носьбітаў старажытнай культуры Су. У жалезным веку яны заснавалі каля 20 гарадоў-дзяржаў на рацэ Лагонэ, развівалі складаную аграрна-пастаральную гаспадарку, рыбалоўства, рамяство і гандаль. Аднак у XVI ст. паўночныя раёны рассялення продкаў катока былі заваяваны мусульманскай дзяржавай Борну. Паўднёвыя гарады былі аб'яднаны дзяржавай Катока, дзе кіравалі валадары, залежныя ад Борну. Да пачатку XIX ст. большасць мясцовага насельніцтва прыняла іслам. У канцы XIX ст. дзяржава Катока ўвайшла ў склад каланіяльных валоданняў Францыі.

Сучасныя катока ўяўляюць сабою 5 моўных і рэгіянальных груп, якія размаўляюць на розных чадскіх мовах, але аб'яднаны агульнай тоеснасцю паходжання з супольнай дзяржавы, а таксама дастаткова высокім сацыяльным статусам. У гады французскага кіравання катока набылі правы на прыватную маёмасць на населеную імі зямлю, што дазволіла ім у далейшым браць даніну з прадстаўнікоў іншых этнічных груп.

З другой паловы XX ст. назіраецца канфлікт паміж катока і арабамі-шоа.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]