Горад-дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Панарама горада-дзяржавы Сінгапур

Горад-дзяржава — невялікая тэрыторыя разам з кіраўніком горадам (як правіла, адзіным), якая звычайна з'яўляецца незалежнай дзяржавай. Гістарычна гарады-дзяржавы часта былі часткай вялікіх культурных абласцей і разнастайных палітычных саюзаў, як, напрыклад:

Гарады-дзяржавы былі звычайныя ў старажытныя часы і ў Сярэднявечча. Аднак, быўшы незалежнымі, шматлікія такія гарады далучаліся да фармальных ці нефармальных саюзаў, якія ўзначальваліся найбольш уплывовымі членамі такіх саюзаў. Часам імперыі ці саюзы (канфедэрацыі і федэрацыі) ствараліся шляхам прамой ваеннай анексіі (напрыклад, Мікенская цывілізацыя ці Рымская рэспубліка), у іншых выпадках яны ствараліся як добраахвотныя альянсы для ўзаемнай абароны (Пелапанескі, Афінскі і Беатыйскі саюзы).

У Сярэднявеччы гарады-дзяржавы — вольныя гарады і гарады-камуны — былі асаблівасцю сярэднявечных Германіі, Італіі і Русі. Шмат якія з іх уваходзілі ў Ганзейскі саюз, які быў важкай сілай на працягу некалькіх стагоддзяў.

У сучасным свеце[правіць | правіць зыходнік]

Сёння існуе ўсяго некалькі гарадоў-дзяржаў, сярод якіх большасць не маюць поўнага суверэнітэту.

Незалежныя дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Сінгапур[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава, размешчаная на астравах у Паўднёва-Усходняй Азіі, аддзеленых ад паўднёвага ўскрайка Малакскага паўвострава вузкім Джахорскім пралівам. Мяжуе з султанатам Джахор, які ўваходзіць у склад Малайзіі і з астравамі Рыяу ў складзе Інданезіі.

З 1959 Сінгапур стаў самакіравальнай дзяржавай у складзе Брытанскай імперыі, Лі Куан Ю займаў пасаду прэм'ер-міністра пасля выбараў. У 1963 у выніку рэферэндуму Сінгапур увайшоў у Федэрацыю Малайзія разам з дзяржавамі Малая, Сабах і Саравак. 7 жніўня 1965 у выніку канфлікту Сінгапур выйшаў з Малайзіі, і 9 жніўня 1965 года абвясціў незалежнасць.

Манака[правіць | правіць зыходнік]

Карлікавая дзяржава, асацыяваная з Францыяй, размешчана на поўдні Еўропы на беразе Лігурыйскага мора; на сушы мяжуе з Францыяй[1]. З'яўляецца адной з самых маленькіх і найбольш густанаселеных краін свету.

Ватыкан[правіць | правіць зыходнік]

Карлікавая дзяржава-анклаў (самая маленькая дзяржава ў свеце) унутры тэрыторыі Рыма, асацыяваная з Італіяй. Статус Ватыкана ў міжнародным праве — дапаможная суверэнная тэрыторыя Святога Прастола, рэзідэнцыі вышэйшага духоўнага кіраўніцтва рымска-каталіцкай царквы. Суверэнітэт Ватыкана не з'яўляецца самастойным (нацыянальным), а паходзіць з суверэнітэту Святога Прастола. Іншымі словамі, яго крыніца — не насельніцтва Ватыкана, а менавіта папскі прастол.

У сучасным выглядзе ўзнік 11 лютага 1929 года на падставе заключаных урадам Б. Мусаліні Латэранскіх пагадненняў.

Часткова аўтаномныя[правіць | правіць зыходнік]

Гібралтар[правіць | правіць зыходнік]

Ганконг[правіць | правіць зыходнік]

Макаа[правіць | правіць зыходнік]

Мелілья[правіць | правіць зыходнік]

Сеўта[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фроянов И. Я., Дворниченко А. Ю. Города-государства Древней Руси / Ленинградский государственный университет имени А. А. Жданова — Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1988. — 272 с. — 8 000 экз. — ISBN 5-288-00115-4. (у зав.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]