Кафу Нагаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кафу Нагаі

Кафу Нагаі (3 снежня 187930 красавіка 1959) — японскі пісьменнік, драматург і мемуарыст. Прадстаўнік так званай школы эстэтаў у японскай літаратуры. Частку сваіх літаратурных твораў Кафу пісаў на класічнай японскай мове — бунга, а частку на сучаснай.

Стаў знакамітым дзякуючы шэрагу твораў, якія апісваюць жыццё Токіа ў пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці жыццё гейш, прастытутак, танцорак і іншых прадстаўніц сталічнага свету забаў. У 1901 годзе стаў працаваць рэпарцёрам у газеце «Ямата сімбун». Там ён прапрацаваў год. У 1903 годзе паехаў у Амерыку. Пазней некаторы час жыў у Францыі. У 1907 годзе вярнуўся ў Токіа. Свае ўражанні ад жыцця ў Амерыцы Нагаі Кафу захаваў у кнізе «Апавяданні аб Амерыцы» («Амерыка моногатари»), апублікаванай у 1908 годзе. Пасля азнаямлення з творчасцю Заля, Мапасана, Ганкура, Кафу вырашыў скласці анталогію французскай літаратуры канца XIX-XX стагоддзяў. У 1913 годзе ён выдаў зборнік «Каралы» («Санг-сю»), які змяшчае ажыццёўленыя ім пераклады Бадлера, Верлена, Рэмбо, Рэнье і іншых французскіх паэтаў і пісьменнікаў. Аўтар аповесці «Кветкі пекла» (1902), рамана «З'едлівая ўсмешка» (1910), апавядання «Вячэрняя чарка» (1958) і шэрагу іншых твораў.