Арцюр Рэмбо
| Арцюр Рэмбо | |
| Arthur Rimbaud | |
Фатаграфія Э.Каржа |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Жан Нікаля Арцюр Рэмбо |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
10 лістапада 1891 (37 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Гады творчасці: | |
| Кірунак: | |
| Мова твораў: | |
| Подпіс: | |
| Творы на сайце Lib.ru | |
Жан Нікала Арцюр РЭМБО (фр.: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; Шарлевіль, 20 кастрычніка, 1854 — Марсель, 10 лістапада, 1891) — французскі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзыю симвалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюррэалізму.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Нарадзіўся ў Шарлявілі ў Ардэнах — дэпартаменце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыццё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Верленам, з якім меў интымную близкасць.
У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстанні Парыжскай камуны. У 1872 Поль Верлен кідае сям'ю і зъязджае з Рэмбо ў Лондан. Некаторы час жывучы там, яны падарожнічаюць па Еўропе і растаюцца ў Бруселі, пасля таго, як Верлен пад уздзеяннем абсэнту страляе ў Рэмбо з пісталета. Пасля растання з Верленам Рэмбо вяртаецца дамоў.
Ён перастае пісаць і падарожнічае па свеце да 1880 года. Затым у Афрыцы (у Егіпце і Эфіопіі), а таксама ў Емене ён займаецца гандлем кавай, скуры і зброі.
У лютым 1891 года Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў Марселі, у шпіталі, 10 лістапада 1891 года. Пахаваны ў Шарлевілі.
Творчасць [правіць]
У першых вершах ап'яненне жаданай свабодай («Адчуванне», «Мая багема»), смельы эксперыменты з гукамі і паэт. вобразамі («Афелія», «Шукальніцы вошай», «Галосныя»), знішчальныя інвектывы ў адрас правінцыяльнага мяшчанства («На музыцы», «На кукішках»), віноўнікаў бессэнсоўнай вайны («Ліха», «Які спіць у лагчыне»), хрысціянскай набожнасці і пакорлівасці («Вячэрняя малітва», «Беднякі ў храме», «Першае прычасце»), ворагаў Парыжскай камуны («Парыжская оргія, або Парыж засяляецца зноў»). Адна з вяршынь яго паэзіі — верш «П'яны карабель» (1871) — усхваляваная споведзь у выглядзе малой прыгодніцкай адысеі, шэраг нечаканых вобразаў, убачаных на мяжы сну і явы. Стварыўшы своеасаблівую тэорыю паэтычнага яснабачання, Рэмбо імкнуўся да таямніц існага, зрабіць творчасць інструментам карэннага абнаўлення свету, вызваліць несвядомае ад абмежаванняў цвярозага ррзуму (кніга вершаў у прозе «Азарэнні», выд. 1886). Апошняя кніга «Сезон у пекле» (1873) — развітанне паэта з марамі пра звышзадачу змяніць свет.
На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі Р. Барадулін, А. Мінкін, Я. Семяжон, М. Федзюковіч.
Бібліяграфія [правіць]
- П'яны карабель / Le bateau ivre (1871)
- Лета ў апраметнай / Une Saison en Enfer (1873)
- Азарэнні / Les illuminations (1874)
Беларускія пераклады [правіць]
- У кн.: Паэты Парыжскай камуны. Мн., 1971;
- У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн. 1977;
- У кн.: Кахаць — гэта значыць... Мн., 1986.
Літаратура [правіць]
- Хадановіч А. Рэмбо // БелЭн у 18 т. Т. 14. Мн,, 2002.
Спасылкі [правіць]
- Музей Рэмбо ў Шарлевіле (фр.)
- Арцюр Рэмбо. Выбраныя творы (фр.)
- Біяграфія і паэзія (фр.) (англ.)
- Біяграфія, бібліяграфія, крытыка (фр.)
- Фатаграфія Арцюра Рэмбо ў сталым узросце. Адэн, 1880 год
- (англ.) THE QUIET LIFE A collection of photos and drawings of Arthur RİMBAUD Edited by Beyaz Arif AKBAS Yalnizgoz BOOKS/Edirne 2011 USA ISBN 9781468018011