Клавікорд
| Клавікорд | |
| Класіфікацыя | |
|---|---|
Клавікорд (ад лац.: Clavis - «ключ» і стар.-грэч. Χορδή - «струна») — невялікі клавішны струнны ударна-заціскны музычны інструмент, адзін з папярэднікаў фартэпіяна. Гук на клавікордах здабываецца пры дапамозе металічных штыфтоў з плоскай галоўкай - тангентаў. Дыяпазон клавікордах мяняўся з часам. Так, першапачаткова, ён складаў дзве з паловай актавы, з сярэдзіны XVI стагоддзя - павялічыўся да чатырох, а ў далейшым быў роўны ўжо пяці актавам.
Клавікорд з'яўляецца адным з найстарэйшых клавішных інструментаў і паходзіць ад старажытнага манахорда. Упершыню назва «клавікорд» згадваецца ў дакументах 1396, а самы стары захаваны інструмент быў створаны ў 1543 Даменікам Пізанскім (Domenicus Pisaurensis) і знаходзіцца цяпер у Лейпцыгскім музеі музычных інструментаў. Найбольшага росквіту клавікордная музыка дасягнула ў XVII-XVIII стст., пасля чаго, з прыходам у свет фартэпіяна, паступова сышла з сусветных сцэн.
Для клавікордаў стваралі творы такія вялікія кампазітары, як І. С. Бах, яго сын К. Ф. Э. Бах, В. А. Моцарт і Л. ван Бетховен (хоць у часы апошняга ў моду ўсё імклівей ўваходзіла фартэпіяна, інструмент, які Бетховену вельмі падабаўся).
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.317
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клавікорд
Шаблон:Гістарычныя музычныя інструменты
| Струнныя музычныя інструменты | |
|---|---|
| Смычковыя | Скрыпка • Альт • Барытон • Віёла да гамба • Гудок • Сука • Рэбек • Крота • Віяланчэль • Кантрабас • Нікельхарпа • Рэбаб • Хардангерфеле • Эсрадж • Фідэль |
| Шчыпковыя | Арфа • Ангеліка • Балалайка • Банджа • Бандура • Бузукі • Вамбі • Гітара • Гуслі • Добра • Домбра • Домра • Думбыра • Дутар • Кантэле • Канклес • Каннель • Камуз • Мандаліна • Лютня • Кобза • Піпа • Сямісэн • Тарбан • Уд • Цытра |
| Ударныя | Цымбалы • Янцынь |
| Ударна-клавішныя | Клавікорд • Фартэпіяна • Піяніна • Раяль |
| Шчыпкова-клавішныя | Вёрджынел • Клавесін • Мюзелар • Спінет |
| Фрыкцыйна-клавішныя | Колавая ліра |
| Іншае | Смычок • Плектр • Струна • Струнатрымальнік • Лад • Парожак • Грыф • Мензура • Штрыхі |
| Духавыя музычныя інструменты • Ударныя музычныя інструменты • Электронныя музычныя інструменты | |