Добра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Добра (код ISO 4217: STD) — афіцыйная валюта Сан-Тамэ і Прынсіпі. Дзеліцца на 100 сентыма, якія ў наш час не ўжываюцца. Добра была ўведзена ў 1977 годзе пасля атрымання краінай незалежнасці каб замяніць партугальскі эскуда.

Манеты[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе былі ўведзеныя манеты вартасьцю 50 сентыма, 1, 2, 5, 10 і 20 добра. У 1990 годзе была ўведзеная манета 50 добра. У 1997 годзе, у сувязі з інфляцыяй да іх былі дададзеныя манеты вартасцю 100, 250, 500, 1000 і 2000 добра. На усіх манетах маецца выява дзяржаўнага гербу краіны і тэкст: «Aumentemos a Produção».

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе ў абарачэнне былі ўведзеныя банкноты вартасцю 50, 100, 500 і 1000 добра. У 1996 годзе да іх дадалі банкноты вартасцю 5000, 10 000, 20 000 і 50 000 добра. Банкноты меншай вартасці былі замененыя манетамі ў 1997 годзе. У 2006 годзе ў банкнотах былі ўведзены дадатковыя ступені абароны. Усе банкноты маюць выяву Рэі Амадора.