Клаўдыё Раньеры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Раньеры ў 2007 годзе

Клаўдзіа Раньеры (італ.: Claudio Ranieri; 20 кастрычніка 1951 —) — італьянскі футбаліст і трэнер. Выступаў на пазіцыі абаронцы.

Гульнявая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру Клаўдзіа пачаў у Роме, хоць за два сезона ён згуляў толькі 6 матчаў. Затым ён выступаў за Катанцаро, Катанію і Палерма.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першым клубам у яго трэнерскай кар’еры стала Путэалана. Але сапраўднае імя як трэнер ён сабе зрабіў у Кальяры, які ён вывеў з Серыі С1 у Серыю А.

У 1991 годзе ён прыйшоў у Напалі, дзе адпрацаваў 2 гады, але так нічога і не выйграў.

У 1993 годзе Раньеры стаў трэнерам Фіярэнтыны, якая гуляла ў Серыі B. У свой першы сезон фіялкі вярнуліся ў элітны дивизон, а ў 1996 годзе клуб перамог у Кубку і Суперкубку Італіі.

З 1997 да 1999 года Раньеры працаваў з іспанскай Валенсіяй. За гэты час клуб дамогся ўдзелу ў Лізе Чэмпіёнаў і перамог у Кубку Іспаніі.

Наступны сезон ён адпрацаваў у мадрыдскім Атлетыка, але асаблівай славы не адшукаў і неўзабаве быў звольнены.

У 2007 годзе Раньеры быў запрошаны ў турынскі Ювентус, які вярнуўся ў серыю А, на месца Дзідзье Дэшама, і каманда пад яго кіраўніцтвам заняла трэцяе месца ў першы ж год. У сезоне 20082009 Ювентус выступаў нестабільна, і 18 мая 2009 года Раньеры быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера турынскага гранда. 1 верасня 2009 года прызначаны галоўным трэнерам Ромы. Кантракт падпісаны на 2 гады.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.