Кроз

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кроз
Κροῖσος
Кроз
валадар Старажытнай Лідыі
560 г. да н.э. — 546 г. да н.э.
Папярэднік: Аліят II
 
Нараджэнне: 595 да н.э.(-595)
Смерць: 546 да н.э.(-546)
Сарды
Дынастыя: Мермнады
Бацька: Аліят II
Дзеці: Аціс

Кроз (стар.-грэч.: Κροῖσος, 595 г. да н.э.546 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Лідыі, апошні прадстаўнік дынастыі Мермнадаў.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Кроз нарадзіўся ў 595 г. да н. э. у сям'і валадара і выдатнага вайскавода Лідыі, Аліята II. Яго маці была родам з Карыі. Меў дзве сястры, а таксама зводнага брата Панцеляймона, які нарадзіўся ад другой жонкі Аліята II, грачанкі. Згодна паданню, у 560 да н.э. г. да н. э., калі Кроз заняў прастол, Панцеляймон і мачаха паспрабавалі атруціць яго. Аднак змову выкрыў прыдворны кухар.

Першы народжаны Крозам сын быў нямы, таму лічыўся няздатным, каб стаць спадчыннікам. Другі сын Аціс загінуў пры жыцці бацькі.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Залатая манета Кроза

Ужо пры Аліяце II Лідыя з'яўлялася наймагутнейшай малаазіяцкай дзяржавай, якая здолела спыніць прасоўванне на захад Мідыі. Кроз працягваў палітыку бацькі і пашырыў межы Лідыі на ўсход да ракі Галіс. У склад яго валоданняў увайшлі землі Карыі, а таксама грэчаскія полісы заходняга ўзбярэжжа Малой Азіі. З некаторымі грэчаскімі гарадамі былі заключаны дагаворы, але найчасцей яны падпарадкоўваліся Лідыі на правах аўтаноміі.

Разам з гэтым, Кроз імкнуўся прыцягнуць да сябе грэчаскіх інтэлектуалаў. Палац Кроза ў Сардах наведвалі Салон, Фалес з Мілета і іншыя вядомыя дзеячы. Ён ахвяраваў значныя падарункі храму Апалона ў Дэльфах, а таксама заключыў роўнасны саюз са Спартай. Мяркуецца, што пры Крозе ў Сардах з'явілася яўрэйская абшчына.

У грэчаскай традыцыі Кроз лічыўся вельмі багатым. Яго багацці нават ўвайшлі ў прымаўку. Асновай багаццяў валадара былі здабыча і перапрацоўка металаў, у тым ліку срэбра і золата, а таксама актыўны знешні гандаль і эксплуатацыя заваяваных народаў.

Вайна з Персіяй[правіць | правіць зыходнік]

У 550 або 549 г. да н. э. Мідыя, якая з'яўлялася найбольш небяспечным супернікам Лідыі, была захоплена персідскім валадаром Кірам Вялікім. Кроз выкарыстаў гэта для далейшага прасоўвання сваёй дзяржавы на ўсход і пасля станоўчых адказаў аракулаў першым рушыў на землі Кіра. Першая бітва паміж лідыйцамі і персамі адбылася ў Кападокіі. Але яна не прынесла абодвум бакам ніякага плёну. Паколькі пачынаўся сезон сеяння, Кроз адступіў разам з войскам у Лідыю, адпусціў апалчэнцаў дахаты і даслаў запыт у Спарту, каб атрымаць дапамогу.

Магчыма, лідыйскі валадар чакаў, што Кір таксама адступіць. Аднак у самы нечаканы момант персідская армія з'явілася на раўніне каля Сардаў. Кроз паспеў сабраць конніцу, але пры пастраенні расцягнуў рады, каб больш яго воінаў адначасова маглі прыняць удзел у бітве. Кір пайшоў на хітрасць і пусціў наперад сваёй арміі вярблюдаў. Лідыйскія коні ніколі не бачылі гэтых жывёлін, а таму пужаліся. У выніку, Кроз прайграў. Кір захапіў і разрабаваў Сарды. Лідыя была ўключана ў склад яго дзяржавы.

Згодна грэчаскаму паданню, запалоненага Кроза персы вырашылі спаліць, але яму дапамог сам Апалон, які загасіў полымя. У вавілонскім клінапісным тэксце кажацца, што Кір забіў Кроза.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]