Крывое (возера, басейн Шошы)
Крывое | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,2 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,32 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,15 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Крыво́е — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 26 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля хутара Лявонавічы.
Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Плошча вадазбору 12 км².
Катлавіна возера складанай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны] вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком, на поўдні часткова разараныя. Берагі высокія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаямі з азёрамі Баброва і Акунёва.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Крыво́е во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 86. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Крыво́е во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 208. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)