Крыста Вольф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыста Вольф
Christa Wolf
Bundesarchiv Bild 183-B0509-0010-006, Christa Wolf.jpg
Імя пры нараджэнні:

Крыста Іленфельд

Дата нараджэння:

18 сакавіка 1929({{padleft:1929|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})

Месца нараджэння:

Ландсберг-на-Варце

Дата смерці:

1 снежня 2011({{padleft:2011|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (82 гадоў)

Месца смерці:

Берлін

Грамадзянства:

Сцяг ГДР ГДР, Сцяг Германіі Германія

Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

1961—2010

Кірунак:

сацыялістычны рэалізм

Жанр:

проза

Мова твораў:

нямецкая

Дэбют:

"Маскоўская навэла" (1961)

Commons-logo.svg Крыста Вольф на Вікісховішчы

Крыста Вольф (ням.: Christa Wolf; дзявочае прозвішча Іленфельд (ням. Ihlenfeld); 18 сакавіка 1929, Ландсберг-на-Варце — 1 снежня 2011, Берлін) — нямецкая пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крыста Вольф нарадзілася ў сям'і камерсанта Ота Іленфельда ў Ландсберг-на-Варце, дзе да пачатку Другой сусветнай вайны хадзіла ў школу. Пасля перасялення сям'я Іленфельдаў у 1945 годзе апынулася ў Мекленбургу. Крыста працавала машыністкай у бургамістра вёскі Гамелін паблізу Шверына. У 1949 годзе яна скончыла школу ў Бад-Франкенхаўзен і ў тым жа годзе ўступіла ў САПГ. Крыста Вольф была членам САПГ да чэрвеня 1989 года. З 1949 па 1953 гады Крыста Вольф вывучала германістыку ў Іене і Лейпцыгу. У 1951 годзе яна выйшла замуж за пісьменніка Герхарда Вольфа. Годам пазней нарадзілася іх першая дачка Анэт.

Хрыста Вольф працавала навуковым супрацоўнікам Нямецкага саюза пісьменнікаў і рэдактарам у розных выдавецтвах і часопісах. З 1955 па 1977 гады яна была членам праўлення Саюза пісьменнікаў ГДР. Праз чатыры гады пасля нараджэння першага дзіцяці на свет з'явілася дачка Катрын. З 1974 Крыста Вольф была членам Акадэміі мастацтваў ГДР. Яшчэ ў 1972 годзе яна пабывала ў Парыжы і ў 1984 годзе была выбрана членам Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў у Парыжы. Праз два гады яна ўступіла ў Вольную акадэмію мастацтваў Гамбурга. У 1976 годзе, падпісаўшы «адкрыты ліст супраць пазбаўлення грамадзянства Вольфа Бірмана», яна была выключана з Саюза пісьменнікаў ГДР. Крыста Вольф шмат падарожнічала, у тым ліку па Швецыі, Фінляндыі, Францыі і ЗША, дзе атрымала ступень ганаровага доктара Універсітэта штата Агая. Яна лічыцца адной з самых вядомых сучасных пісьменніц Германіі. Творы Крысты Вольф перакладзены на многія мовы свету.

У пачатку 1990-х гадоў стала вядома аб супрацоўніцтве Крысты Вольф у 1959-1962 гадах з Міністэрствам дзяржаўнай бяспекі ГДР у якасці пазаштатнага супрацоўніка. У гэты час яна зрабіла тры справаздачы пра свае сустрэчы, у якіх аднак давалася выключна станоўчая ацэнка ўказаных асоб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Peter Böthig (Hg.): Christa Wolf — Eine Biographie in Bildern und Texten, Luchterhand, München, 2004
  • Sonja Hilzinger: Christa Wolf. Leben, Werk, Wirkung, Suhrkamp, Frankfurt/M. 2007, ISBN 3-518-18224-2
  • Jörg Magenau: Christa Wolf — Eine Biographie, Kindler, Berlin, 2002
  • Gisela Stockmann: Christa Wolf. Amselweg, In: Gisela Stockmann: Schritte aus dem Schatten. Frauen in Sachsen-Anhalt, Dingsda-Verlag, Querfurt 1993

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.