Берлінская акадэмія мастацтваў
Берлінская акадэмія мастацтваў (ням.: Akademie der Künste in Berlin) — адукацыйная ўстанова ў Берліне, Германія. Заснавана ў 1696 годзе курфюрстам Фрыдрыхам III Брадэнбургскім і выконвала адукацыйныя і адміністрацыйныя функцыі. З'яўляецца акадэмічнай установай, члены якога абмяркоўваюць пытанні развіцця мастацтва і з'яўляецца кансультатыўным органам. З 1931 года выконвае толькі адміністрацыйныя функцыі. Адукацыйныя функцыі з гэтага часу выконвае спецыяльна створаны Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў.
Новы будынак Берлінскай акадэміі мастацтваў на Парыжскай плошчы побач з адноўленым атэлем «Адлон» быў пабудаваны пасля аб'яднання Германіі па праекце членаў Акадэміі Гюнтэра Беніша, Манфрэда Забатке і Вернера Дурта. Да Другой сусветнай вайны на гэтым месцы ў палацы Арніма размяшчалася Пруская акадэмія мастацтваў.
[правіць] Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі акадэміі
- Вільгельм Аўгуст Лебрэхт Амберг (1822-1899)
- Карл Бекер, мастак (1820-1900) — президент академии.
- Карл Эдуард Бірман (1803—1892)
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінская акадэмія мастацтваў
| Гэта пачатак артыкулу пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |