Крыяліт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Крыяліт | |
|---|---|
| Формула | Na3AlF6 |
| Сінгонія | Манаклінная (планальная) |
| Колер | Карычнева-чорны, бясколерны, шэры, белы, чырванавата-карычневы |
| Колер рысы | Белая |
| Бляск | Шкляны, тоўсты |
| Празрыстасць | Празрыстага |
| Цвёрдасць | 2 — 3 |
| Шчыльнасць | 2,95 — 3,01 г/см³ |
Крыяліт (ад стар.-грэч. κρύος — мароз + λίθος - камень) — рэдкі мінерал з класа прыродных фтарыдаў, хімічны склад Na3AlF6.Крышталізуецца ў монакліннай сінгоніі; кубападобныя крышталі і двайніковыя пласціны сустракаюцца рэдка. Звычайна ўтварае бясколерныя, белыя або шэрыя крышталічныя навалы са шкляным бляскам, часта заключаюць у сабе кварц, сідэрыт, пірыт, галеніт, халькапірыт, калумбіт, касітэрыт. Магчымая афарбоўка прымешкамі арганічных рэчываў.
Паходжанне [правіць]
Сустракаецца ў пегматытах, утвараецца з рэшткавых раствораў, узбагачаных фторам.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.530
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
Спасылкі [правіць]
- Крыяліт у базе webmineral.com (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра мінерал ці па мінералогію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |