Сідэрыт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сідэрыт | |
|---|---|
| Формула | FeCO3 |
| Сінгонія | Трыганальная |
| Колер | Жаўтавата-карычневы, карычневы, шэры, жаўтавата-шэры, зелянява-шэры |
| Колер рысы | Белая |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Напаўпразрысты |
| Цвёрдасць | 3,5 - 4,5 |
| Спайнасць | Дасканалая |
| Шчыльнасць | 3,96 г/см³ |
Сідэрыт (карбанат жалеза, жалезны шпат) (ад стар.-грэч. σίδηρος — железо) FeCO3 — мінерал асадкавага паходжання бурага колеру, раствараецца ў мінеральных кіслотах. Пры акісленні пераходзіць у буры жалязняк. Важная руда для атрымання жалеза, бо ў складзе да 48% жалеза і няма серы і фосфару. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя, шчыльныя, часам у шарападобных канкрэцыях.
Паходжанне: гідратэрмальнае - сустракаецца ў поліметалічных радовішчах як жыльны мінерал. Лёгка выветрываецца да ліманіта.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць]
- Сідэрыт у базе webmineral.com (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра мінерал ці па мінералогію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |