Кульгавыя коні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кульгавыя коні
англ.: Slow Horses
Жанр тэлесерыял — экранізацыя рамана[d] і espionage television series[d]
Заснавана на Slow Horses[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 3
Колькасць серый 18
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Iain Canning[d], Gail Mutrux[d], Emile Sherman[d], Will Smith[d], Douglas Urbanski[d] і Graham Yost[d]
Месца здымак Вэстмінстэр
Працягласць серыі 45 хв.
Студыя See-Saw Films[d] і Sony Pictures Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Apple TV+[d]
На экранах 1 красавіка 2022
Спасылкі
IMDb ID 5875444

«Кульгавыя коні» ці «Павольныя коні» (англ.: Slow Horses) — брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў, прэм’ера якога адбылася 1 красавіка 2022 года на канале «Apple TV+». Галоўную песню да серыяла выконвае Мік Джагер, а саміх «Кульгавых коней» здымалі ў Лондане. Галоўную ролю Джэксана Лама выконвае ўладальнік «Оскара» Гэры Олдмен, які стварае яркі вобраз неахайнага і эксцэнтрычнага былога агента, за дзівацтвам якога хаваецца вялікі талент.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У брытанскай разведцы такімі персанажамі аказаліся супрацоўнікі аднаго з падраздзяленняў «МІ5», празванага «дрыгвой» — бо там можна загрузнуць надоўга. Гэта спецыяльны аддзел, куды накіроўваюць агентаў, якія нарабілі сур’ёзных памылак. Там ім не свеціць ніякага развіцця, а сярод самых цікавых працоўных задач — сартаванне смецця падазронай асобы.

Кіруе гэтай «прадуктыўнай» камандай Джэксан Лам — таленавіты ў мінулым шпіён, чыя кар’ера пайшла на спад праз яго запальчывы характар. Часам здаецца, што асноўная задача Лама — не накіроўваць працу падначаленых у эфектыўны кірунак, а сачыць за тым, каб агенты-няўдачнікі не праявілі сябе занадта актыўна, а можа, ён і ўвогуле таемна спадзяецца, што праз расчараванне ў працы яны звольняцца.

Адным з такіх агентаў аказваецца Рывер Картрайт, які трапіў у Слоў-Хаўс пасля праваленага вучэбнага задання і затрымаўся там на шмат месяцаў. Сумную гісторыю яго правалу вам распавядуць у пачатку фільма, і гэта будзе адна з самых дынамічных яго частак — але набярыцеся цярпення, бо з цягам часу напружаны настрой «Кульгавых коней» вас зацягне.

Тым больш што, як аказалася, нават адкідам выведкі часам удаецца даказаць, што яны чагосьці вартыя, галоўнае — быць гатовымі выканаць сваю справу, у гэтым выпадку — выратаваць краіну ад тэрарыстычнага акту. Праўда, для гэтага Картрайт вымушаны прадзірацца праз кілаграмы смецця невядомага журналіста, не ведаючы, што ж ён там шукае. Вось яна, іронія жыцця: ад мараў пра кар’еру суперагента — да сартавання смецця, і праз яе — да выратавання нацыі ад вялікай пагрозы[1].

Зноскі