Курт Вейль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Курт Вейль

Курт Вейль, Вайль (ням.: Kurt Julian Weill; 2 сакавіка 1900, Дэсау3 красавіка 1950, Нью-Ёрк) — нямецкі кампазітар і дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыі вучыўся ў Э. Хумпердынка, Ф. Бузоні. У 1919-20 ажыццяўляў оперныя пастаноўкі як дырыжор і рэжысёр у Дэсаў і Людэншэйдзе. Сусветную вядомасць атрымала сатырычная "Трохграшовая опера" (мадэрнізаваная версія "Оперы жабракоў" Дж. Гея і Дж. Пепуша з вершамі Б. Брэхта, 1928); з яе пачалося супрацоўніцтва В. з Брэхтам, да п'ес якога Вейль пісаў устаўныя нумары - песенькі і балады, затым оперы на яго лібрэта ("Шчаслівы канец", 1929; "Чалавек, заўсёды казаў "так "", "Узвышэнне і падзенне горада Махагоні", 1930; балет са спевамі "Сем смяротных грахоў", 1933) і многія інш.

У 1933 эміграваў у Францыю, жыў у Англіі, з 1935 - у ЗША, працаваў для брадвейскіх тэатраў (Нью-Ёрк), пісаў мюзіклы, імкнуўся ўнесці ў гэты жанр сацыяльна-крытычны змест (народная опера "Вулічная сцэна", 1947, опера "Страчаны ў зорках", 1949, і інш.)

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.