Кірмаш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль Іванавіч Штэрнберг. Кірмаш ва Украіне

Кірмаш – святочна абстаўлены расшыраны гандаль, што адбываўся перыядычна ў пэўнай мясцовасці. Прымяркоўваўся да пэўнага прастольнага або храмавага свята (фэсту), ад якога часта атрымліваў назву (троіцкі, ільінскі, спасаўскі, пакроўскі і інш.). Праводзіцца і па сённяшні дзень.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVII — пачатку XIX ст. найбуйнейшыя кірмашы адбываліся ў Зэльве, Свіслачы, Нясвіжы, Любавічах (былы Аршанскі павет), Гомелі, Бешанковічах. Значнымі кірмашовымі цэнтрамі былі Мінск, Навагрудак, Ігумен (Чэрвень), Мір, Брэст, Кобрын, Пінск.

Апрача прадметаў мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на беларускія кірмашы дастаўлялася шмат тавараў з суседніх абласцей і з-за мяжы. З Польшчы прывозілі бытавыя і галантарэйныя тавары, дываны, люстэркі, інструменты; з Прыбалтыкі — жалезныя вырабы, фарбы, гатовае адзенне, «заморскія» тавары (чай, каву, віно і інш.); з Украіны — соль, тытунь, цукар, хлеб, жывёлу; з Расіі — баваўняныя і шаўковыя тканіны (з Масквы), скураныя і дывановыя вырабы (з Казані), фарфоравы і фаянсавы посуд (са Смаленскай губерні), жалезныя і медныя вырабы тульскіх заводаў.

Беларускія кірмашы адрозніваліся паміж сабой спецыялізацыяй гандлю: на адных гандлявалі ў асноўным сельскагаспадарчымі таварамі і прадметамі дробных промыслаў, на другіх — пераважна жывёлай (так званыя скотныя, ці конныя кірмашы), на трэціх — прамысловымі таварамі і прадметамі раскошы. У асобую групу вылучаліся так званыя кантрактныя кірмашы (у Мінску, Пінску, Навагрудку). Асобныя кірмашы былі вядомы продажам вялікай колькасці хлеба. Асенні кірмаш у Парычах (Светлагорскі раён) славіўся гандлем грыбоў, якіх тут за адзін дзень прадавалася на суму да 20 тысяч рублёў.

Кніжныя кірмашы[правіць | правіць зыходнік]