Лазаніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лазаніца
Lysimachia punctata 2006-06-29.JPG
Lysimachia punctata.
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lysimachia L.

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   23983
NCBI   59977
EOL   60706
GRIN   g:7077
IPNI   32808

Лазаніца[3] (Lysimáchia) — род шматгадовых або двугадовых травяністых раслін сямейства першакветных.

Прадстаўнікі віду пераважна растуць у Паўночным паўшар'і, частка відаў расце ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы.

На тэрыторыі Беларусі 4[4] дзікарослыя віды: лазаніца звычайная (Lysimachia vulgaris), народныя назвы: жаўточнік, жывотнік, мятнушка, лазаніца манетчатая, або лугавы чай (Lysimachia nummularia), народныя назвы: лазоўка, падбярэжнік, лазаніца кальчаковая (Lysimachia verticillaris) і Lysimachia verticillata, таксама 3 інтрадукаваныя віды: лазаніца ландышавая (Lysimachia clethroides), Lysimachia ciliata і Lysimachia punctata[5]

Размнажаецца дзяленнем кустоў восенню ці вясной.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Лазаніца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.97
  4. База Растения Беларуси
  5. База Растения Беларуси