Ланкастэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ланкастэры
англ.: House of Lancaster

Пунсовая ружа Ланкастэраў
Краіна Англія
Тытулы герцаг Ланкастэр,
кароль Англіі
Заснавальнік Джон Гонт
Апошні кіраўнік Генрых VI
Год заснавання 1362
Спыненне роду 1471 (па мужчынскай лініі)

Ланка́стэры (англ.: House of Lancaster) — бакавая галіна каралеўскага дому Плантагенетаў.

Сімвал Ланкастэраў[правіць | правіць зыходнік]

Генры Артур Пейн. Сцэна ў садзе Тэмпла ў першай частцы п’есы «Генрых VI[en]», дзе прыхільнікі варожых фракцый выбіраюць чырвоныя і белыя ружы

Пышная і вельмі яркая дамаская ружа з моцным прыемным пахам была самай распаўсюджанай і любімай сярод усіх шматлікіх відаў сярэднявечных руж. Меркавана, у 1250 годзе яе прывёз у Праванс з мусульманскага Усходу адзін з удзельнікаў Крыжовых паходаў — граф Шампані Цібо IV Вялікі, празваны Спеваком. Паводле легенды, граф Ланкастэрскі, зачараваны гэтай ружай у адным з садоў Францыі, захапіў яе да сябе на радзіму[1]. У памяці пакаленняў умацавалася, што пунсовая дамаская ружа стала сімвалам гэтага магутнага дому, у часы шматгадовай барацьбы з Ёркамі за карону краіны. Аднак у гербе Ланкастэраў не было пунсовай ружы, упершыню яе з белай ружай аб’яднаў у сваім гербе Генрых VII Цюдар, які лічыў сябе спадчыннікам і Ланкастэраў, і Ёркаў (праз жонку). Эпізод з выбарам руж, які паказаны Шэкспірам у першай частцы п’есы «Генрых VI», цалкам выдуманы ім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам дому Ланкастэраў з’яўляецца Джон Гонт (ці Іаан Генцкі, празваны так па месцы нараджэння), герцаг Ланкастэр (1340—1399) — трэці выжылы сын англійскага караля Эдуарда III. Сын Джона Гонты Генрых Болінгбрак (1367—1413) у 1399 годзе зрынуў свайго стрыечнага брата Рычарда II, і стаў каралём пад імем Генрыха IV, захаваўшы (як і яго сын і ўнук) тытул герцага Ланкастэра. сын Генрых V (1387—1422), кароль Англіі (1413—1422), у сваю чаргу яго спадчыннікам стаў адзіны сын Генрых VI (1421—1471). Генрых VI стаў каралём ва ўзросце 10 месяцаў, і за яго кіравалі яго дзядзькі, Джон, герцаг Бедфард, і Хамфры, герцаг Глостэр. Ён таксама быў каранаваны (падчас Стагадовай вайны) як кароль Францыі. Генрых VI пакутаваў на псіхічныя расстройствы. У 1461 годзе ён быў зрынуты прадстаўнікамі іншай бакавой галіны Плантагенетаў, Ёркамі. Але ў 1470 годзе, падчас войны Пунсовай і Белай ружы, ён на некалькі месяцаў ізноў стаў каралём — да красавіка 1471 года, пасля чаго быў ізноў звергнуты і забіты. Незадоўга да гэтага яго адзіны сын Эдуард, прынц Уэльскі, загінуў у бітве пры Т’юксберы, так што з забойствам Генрыха VI галіна Ланкастэраў па мужчынскай лініі згасла.

Генрых VII, заснавальнік дынастыі Цюдараў, які заняў прастол у 1485 годзе, быў нашчадкам пазашлюбнага (пасля ўзаконенага) сына Джона Гонта[2] і лічыўся спадчыннікам дому Ланкастэраў. Узыйшоўшы на прастол, ён прыняў таксама тытул герцага Ланкастэрскага, які з таго часу непадзельны з брытанскай каронай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Marty-Duffaut Josy. Le Potager du Moyen Âge. — P. 199.
  2. Праз сына Джона Гонта, Джона Бофарта, 1-га графа Сомерсет, яго сына, Джона Бофарта, 1-га герцага Сомерсет, і яго дачку, Маргарэт Бофарт, маці Генрыха VII

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • K. B. McFarlane. Lancastrian Kings and Lollard Knights. Oxford University Press, 1972. ISBN 0-19-822344-7. P.361.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]