Віндзорская дынастыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віндзар
Badge of the House of Windsor.svg
Родапачынальны дом Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Тытулы
Заснавальнік Георг V
Год заснавання 1917

Віндзо́рская дынастыя — кіруючая каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі.

Дом Віндзараў заснаваны 17 ліпеня 1917 каралём Георгам V з мэтай пазбаўлення кіруючай дынастыі ранейшай нямецкай назвы Саксен-Кобург-Гоцкай ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Назва «Віндзар» адсылае да Віндзорскага замка — адной з галоўных рэзідэнцый брытанскага манарха.

Манархі Віндзорскай дынастыі[правіць | правіць зыходнік]

Спадчыннікам брытанскага прастола з'яўляецца старэйшы сын Елізаветы II прынц Чарльз.

Члены дому Віндзараў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пракламацыі 1917, членамі дому Віндзараў былі абвешчаны нашчадкі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, якія з'яўляюцца брытанскімі падданымі, за выключэннем жанчын, якія ажаніліся з членамі іншых сем'яў. У наш час усе члены дому Віндзараў з'яўляюцца нашчадкамі сыноў караля Георга V.

У 1952 каралева Елізавета II выдала пракламацыю, паводле якой яе нашчадкі, хоць і не з'яўляюцца нашчадкамі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, працягваюць належаць да дому Віндзараў.

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

Віндзорская дынастыя з'яўляецца брытанскай галіной Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі (і тым самым галіной дому Вецінаў), да якой належаў муж каралевы Вікторыі прынц Альберт (сама Вікторыя паходзіла з Гановерскай дынастыі). Адзіным каралём Вялікабрытаніі, які належаў да Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, афіцыйна лічыцца Эдуард VII (валадарыў у 1901-1910).

З пункту гледжання традыцыйнай генеалогіі, у якой сваяцтва лічыцца па мужчынскай лініі, Віндзорская дынастыя павінна была абарвацца на Елізавеце II. Прынц Чарльз і яго нашчадкі павінны былі б належаць да Глюксбургскай галіны Ольдэнбургскага дому, з якой паходзіць муж Елізаветы II прынц Філіп (да гэтага дому таксама належаў расійскі імператар Пётр III і ўсе яго нашчадкі па мужчынскай лініі). Аднак з прычыны вышэйзгаданай пракламацыі 1952 года, падобна таму, як рускія цары называлі сябе Раманавымі, Чарльз і яго нашчадкі працягваюць называцца Віндзарамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]