Аранская дынастыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аранскія-Насау
Blason Nassau-Orange.svg
Краіна Нідэрланды
Тытулы герцагі Насау (1806—1866)
каралі Нідэрландаў (з 1815), Вялікія герцагі Люксембурга (1815—1890)
Заснавальнік Вільгельм I Аранскі
Цяперашні глава Вілем-Аляксандр
Год заснавання 1544
Малодшыя
лініі
графы Мерэнберг

Аранская ці Аранска-Насаўская дынастыя (нідэрл.: Oranje-Nassau) — каралеўская дынастыя Нідэрландаў з 1815 года, галіна Насаўскага княжацкага дому. З XVI стагоддзя прынцы Аранскія — уплывовая алігархічная сям'я Рэспублікі Злучаных правінцый, з якой абіраліся яе статхаўдары (штатгальтары). Дынастычны колер — аранжавы.

Імя дынастыі паходзіць ад паўднёвафранцузскага княства Оранж, атрыманага ў спадчыну Вільгельмам I Аранскім. Падчас Нідэрландскай рэвалюцыі, адным з правадыроў якой быў Вільгельм I, ён быў абвешчаны статхаўдарам Галандыі, Зеландыі і шэрагу іншых нідэрландскіх правінцый. Яго спадчыннікі, якія таксама займалі гэтыя пасады, у XVII—XVIII стст. дамагліся становішчы фактычных кіраўнікоў выканаўчай улады Рэспублікі Злучаных Правінцый. Вільгельм III Аранскі (1650—1702) з 1689 быў таксама каралём Англіі і Шатландыі.

З яго смерцю род Вільгельма I Аранскага згас, і тытул прынцаў Аранска-Насаўскіх перайшоў да прадаўжальнікаў лініі яго малодшага брата Іаана Насау-Дыленбургскага. Прамы нашчадак Яна абвясціў сябе 16 сакавіка 1815 года каралём Нідэрландаў, і дынастыя Аранска-Насаўскіх ператварылася ў каралеўскую. Нідэрландская каралеўская дынастыя выводзіцца ад родапачынальніка папярэдняй Аранскай дынастыі па шэрагу жаночых ліній.

Каралі Нідэрландаў (з 1815)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення Нідэрландаў ад напалеонаўскага валадарства па рашэнні Венскага кангрэса ў гэтай дзяржаве была ўсталявана манархічная форма кіравання і прынц Вільгельм VI Аранскі стаў каралём ізноў створанага Каралеўства Нідэрландаў, у склад якога былі ўключаны таксама былыя Аўстрыйскія Нідэрланды1830 года — Бельгія), пад імем Вілема I. Яго сын, будучы Вілем II, быў у шлюбе з сястрой расійскага імператара Аляксандра I вялікай князёўнай Ганнай Паўлаўнай.

Нідэрландскія каралі і каралевы з Аранскай дынастыі:

Са смерцю Вілема III у 1890 годзе Аранская дынастыя ў мужчынскім калене згасла. З генеалагічнага пункту гледжання Юліяна належала (па бацьку) да Мекленбургскага дому (en), Беатрыкс — да княжацкага дому Ліпэ (en), а спадчыннікі Беатрыкс працягваюць дваранскі род Амсбергаў. Тым не менш афіцыйна каралеўская сям'я Нідэрландаў працягвае прылічацца да Аранскай дынастыі.

Вялікія герцагі Люксембурга (1815—1890)[правіць | правіць зыходнік]

Да 1890 года прадстаўнікі Аранскай дынастыі кіравалі ў Люксембургу, але пасля таго, як нідэрландскі прастол перайшоў да Вільгельміны, паводле салічнага закона вялікім герцагам Люксембурга стаў прадстаўнік іншай галіны Насау — Адольф.

Генеалагічнае дрэва[правіць | правіць зыходнік]

Герб графаў Насау-Дыленбург
Герб графаў і князёў Насау-Дыц
Вільгельм I Багаты
граф Насау-Дыленбург
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем I Маўклівы
прынц Аранскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іаан VI
граф Насау-Дыленбург
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Філіп-Вілем
прынц Аранскі
 
Морыц
прынц Аранскі
 
Фрэдэрык-Хендрык
прынц Аранскі
 
Эрнст-Казімір
граф Насау-Дыц
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем II
прынц Аранскі
 
Вільгельм-Фрыдрых
князь Насау-Дыц
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем III
прынц Аранскі
 
Генрых-Казімір II
князь Насау-Дыц
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іаан-Вілем-Фрыза
князь Насау-Дыц, прынц Аранскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем IV
князь Насау-Дыц, прынц Аранскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем V
князь Насау-Дыц, прынц Аранскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем I
кароль Нідэрландаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем II
кароль Нідэрландаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем III
кароль Нідэрландаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вільгельміна
каралева Нідэрландаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Генрых Мекленбург-Шверынскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юліяна
каралева Нідэрландаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Бернард Ліпэ-Бістэрфельдскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Беатрыкс
каралева Нідэрландаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Клаус фон Амсберг
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вілем-Аляксандр
кароль Нідэрландаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Катарына-Амалія
прынцэса Аранская,
прынцэса Нідэрландаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]