Лары Кінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лары Кінг
Lawrence Harvey Zeiger
LarryKingSept10.jpg
Лары Кінг у верасні 2010
Дата нараджэння: 19 лістапада 1933({{padleft:1933|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (81 год)
Месца нараджэння: Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША
Дата смерці:
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Род дзейнасці: журналіст, тэлевядучы
Лагатып ВікіСховішча Лары Кінг на Вікісховішчы

Лары Кінг, сапр.: Лорэнс Харві Зайгер (англ.: Lawrence Harvey Zeiger, 19 лістапада 1933, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі тэлежурналіст, вядомы дзякуючы свайму папулярнаму ток-шоу «Larry King Live», нязменным вядучым якога з'яўляўся з 1985 па 2010 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За сваю кар'еру ён правёў больш за пяцьдзясят тысяч інтэрв'ю з палітыкамі, спартсменамі, артыстамі і іншымі знакамітасцямі. Ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі 'Эмі', двухразовым лаўрэатам прэміі Пібадзі і дзесяціразовым прызёрам прэміі 'Cable ACE'.

Бацькі Лары - Джэні і Эдзі Зэйгер, - яўрэі, якія эмігравалі з Беларусі (бацька быў з Мінска, маці з Пінска). Іх першы сын Ірвін нарадзіўся ў 1932 годзе, але памёр ва ўзросце шасці гадоў ад апендыцыту. Пасля Лары ў іх сям'і нарадзіўся яшчэ адзін сын -Марці.

Пачынаў працаваць барменам. У 1957 годзе пераехаў у Маямі, дзе працаваў прыбіральшчыкам у офісе радыёстанцый. Паколькі дыктараў не хапала, Кінгу прапанавалі выйсці ў эфір. Так пачалася яго кар'ера ў СМІ.

Восем разоў быў жанаты на семярых жанчынах. Чацвёра дзяцей ад трох жонак.

З 1997 года жанаты восьмым шлюбам на Шоўні Саўтвік.

У 1997 годзе, разам з іншымі вядомымі акцёрамі і кіраўнікамі Галівуда, Лары Кінг падпісаў адкрыты ліст нямецкаму канцлеру Гельмуту Колю, апублікаваны ў газеце International Herald Tribune, у якім заяўлялася аб недапушчальнасці парушэння рэлігійных правоў паслядоўнікаў саенталогіі ў Германіі.

У ліпені 2010 года Лары Кінг абвясціў аб добраахвотным хуткім закрыцці свайго шоу. Апошні выпуск выйшаў 16 снежня 2010 года. Госцем праграмы стаў Арнольд Шварцэнэгер.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • My Remarkable Journey, 2009
  • The People’s Princess: Cherished Memories of Diana, Princess of Wales, From Those Who Knew Her Best, 2007
  • My Dad and Me: A Heartwarming Collection of Stories About Fathers from a Host of Larry’s Famous Friends, 2006
  • Taking on Heart Disease: Famous Personalities Recall How They Triumphed Over the Nation’s #1 Killer and How You Can, Too, 2004
  • Remember Me When I’m Gone: The Rich and Famous Write Their Own Epitaphs and Obituaries, 2004
  • Love Stories of World War II, 2002
  • Anything Goes! : What I’ve Learned from Pundits, Politicians, and Presidents, 2000
  • Powerful Prayers: Conversations on Faith, Hope, and the Human Spirit with Today’s Most Provocative People, 1999
  • Future Talk: Conversations About Tomorrow with Today’s Most Provocative Personalities, 1998
  • Daddy Day, Daughter Day, 1997
  • The Best of Larry King Live: The Greatest Interviews, 1995
  • How to Talk to Anyone, Anytime, Anywhere: The Secrets of Good Communication, 1995
  • When Your From Brooklyn: Child Art, 1994
  • On the Line: The New Road to the White House, 1993
  • Tell Me More, 1992
  • Tell It To The King, 1989
  • Larry King, 1984

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]