Ларэнца Манака
| Ларэнца Манака Piero di Giovanni |
|
| Дата нараджэння: | каля 1370 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Сіена |
| Дата смерці: | 1425 |
| Месца смерці: | Фларэнцыя |
| Род дзейнасці: | мастак |
Дон Ларэнца Манака (імя да пастрыгу П'еро ды Джавані) (каля 1370, Сіена - 1425, Фларэнцыя) — фларэнтыйскі мастак.
Біяграфія [правіць]
У 1391 г. уступіў у камальдулійскі манастыр Св. Марыі дэльі Ангелы ў Фларэнцыі, дзе пасля стаў дыяканам, але пакінуў яго да прынясення канчатковых абяцанняў. Тым не менш, мянушка «Манака» (Манах) за ім замацавалася, а «дон» выкарыстоўваецца як паважлівы зварот.
Стыль [правіць]
Стыль працы дэманструюць уплыў інтэрнацыянальнай готыкі позняга XIV ст. і сіенскай школы: шматфігурную кампазіцыю з раскошнымі аксэсуарамі, багатая пазалотай. Характэрныя рысы майстра: добрае чуццё каларыста, стварэнне выдатных кантрастаў і дадатковых каляровых эфектаў.
У ранніх творах прасочваецца ўплыў Тадэа Гадзі, які, магчыма, быў яго настаўнікам. Працаваў, пераважна, для свайго рэлігійнага ордэна, ствараючы манускрыпты, алтарныя выявы і фрэскі.
Мяркуюць, што Манака мог быць настаўнікам фра Беата Анджэліка.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ларэнца Манака- Ларэнца Манака на artcyclopedia.com
- Ларэнца Манака на wga.hu
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |