Леанард Аляксандравіч Кажарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанард Аляксандравіч Кажарскі
Дата нараджэння 23 мая 1930(1930-05-23) (93 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Леанард Аляксандравіч Кажарскі (23 мая 1930, пас. Чарэя, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1950 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Працаваў у Белпрампраекце, Лендзіпрашахце ў Ленінградзе, з 1970 года — галоўны архітэктар праектаў у Белбыттэхпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дом быту ў Добрушы
Дом быту ў Барысаве

Асноўныя працы: жылы дом па вул. Валадарскага, лабараторны корпус з эксперыментальнай вытворчасцю СКБ-3 (1964) у Мінску, Дамы быту ў Іванаве (1974), Бабруйску (1975), Ваўкавыску (1976), Барысаве[d] (1977), па вуліцы князя Паскевіча, 12 у Добрушы (1982), Мазыры (1984), Слуцку (1985), Полацку (1986), станцыі аўтатэхабслугоўвання легкавых аўтамабіляў у Гродне (1978) і Брэсце (1980).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1963).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]