Леанід Марцінавіч Дайнека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Марцінавіч Дайнека
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 студзеня 1940(1940-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2019(2019-08-21) (79 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, празаік
Жанр гістарычны фікшн[d] і гістарычная мастацкая літаратура
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
daineka.by/ru/
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Леанід Марцінавіч Дайнека (28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 жніўня 2019) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1959 годзе тэхнічнае вучылішча ў Ніжнім Тагіле, у 1967 годзе аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ[1].

Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 гадах — адказны сакратар часопіса «Маладосць». З 1989 года ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». З 1993 года займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля» і іншыя)[2].

Памёр 21 жніўня 2019 года. Пахаваны 25 жніўня на могілках у Калодзішчах[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку ў 1961 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985) — лейтматывы твораў: услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі. Некаторыя вершы Леаніда Дайнекі пакладзены на музыку. Таксама аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976).

Аўтар дылогіі «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979), якая раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1919; рамана «Футбол на замініраваным полі» (1987), дзе асэнсоўвае тэму горада; фантастычнага рамана «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992).

Гістарычныя раманы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў XIII стагоддзі, «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;. У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзеі якога адбываюцца ў XV—XVI ст. у Рыме, Вялікім Княстве Літоўскім і Канстанцінопалі. Раманы «Пра лісоўчыка, злога хлопчыка» (часопіс «Дзеяслоў» № 1-3, 2010), «Той, каго ўдарылі па шчацэ» (2011). Раманы «Ілоты» (2015) і «Сын ільва, дачка Зеўса — Леанід і Зінаіда» (2017) выйшлі ў кнізе «Леанід Дайнека. Выбраныя творы» («Беларуская навука», серыя «Беларускі кнігазбор», 2018).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Марозаў 2022.
  2. Памёр пісьменнік і алкагольны магнат Леанід Дайнека — аўтар культавага «Мяча князя Вячкі» . Наша Ніва. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  3. РАЦЫЯ, РАДЫЁ. У Менску развіталіся з Леанідам Дайнекам(нявызн.)(недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (25 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2019. Праверана 31 кастрычніка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]