Леапольд Аўліх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд Аўліх
Адукацыя
Нараджэнне 26 мая 1886(1886-05-26)
Смерць 24 ліпеня 1943(1943-07-24) (57 гадоў)
Пахаванне

Леапольд Аўліх (26 мая 1886 — 24 ліпеня 1943) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Падчас вучобы кантактаваў з беларускім асяродкам. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1917 годзе. У 1919—1926 гадах адміністратар, пробашч касцёла Божага Цела ў мястэчку Давыд-Гарадок Столінскага павета. У 1928 годзе служыў у парафіі Перамянення Пана ў мястэчку Перляева (польск.: Perlejewo). У 1930—1935 гадах душпастыр парафіяльнага касцёла Св. Яна Хрысціцеля ў мястэчку Крывошын Баранавіцкага павета. Потым дэкан парафіі Міхала Арханёла (?) у мястэчку Івянец, пазней пробашч касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Камень[1].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у беларусізацыі каталіцкага Касцёла. Расстраляны немцамі з вікарыем Казімірам Рыбалтоўскім. Пахаваны пры касцёле ў Камені[1].

Зноскі

  1. а б Маракоў, Л. Аўліх Леапольд // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 29. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]