Леаш Яначак
Леаш Яначак (чэшск.: Leoš Janáček, 3 чэрвеня 1854, Хуквальды — 12 жніўня 1928, Острава, Чэхаславакія) — чэшскі кампазітар, музыказнаўца-этнограф і педагог.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Сын настаўніка, вучыўся музыцы ў манастыры Брно, спяваў у манастырскім хоры, затым вучыўся ў Празе, Лейпцыгу і Вене. У 1874 пазнаёміўся ў Празе з А. Дворжакам, знаёмства перайшло ў шматгадовую дружбу. У 1881 Яначак ажаніўся і вярнуўся ў Брно, выкладаў музыку. Заснаваў школу арганістаў, якой кіраваў да 1920 года. Глыбока засвоіў мараўскія песенныя і танцавальныя традыцыі. Стаў найбуйнейшым — разам з Б. Сметанай, Дворжакам і Б. Марціну — кампазітарам Чэхіі.
Прызнанне і спадчына [правіць]
Музычная акадэмія ў Брно носіць імя Яначака. Фільм Філіпа Каўфмана «Невыносная лёгкасць быцця» (1988 па аднайменным рамане Мілана Кундэры) суправаджаецца фрагментамі розных твораў Яначака.
У Остраве імем Леаша Яначака быў названы міжнародны аэрапорт.
Літаратура [правіць]
- Hollander H. Leoš Janáček; his life and work. New York: St. Martin's Press, 1963
- Vogel J. Leoš Janáček: a biography. New York: W.W. Norton, 1981
- Beckerman M.B. Janáček and his world. Princeton; Oxford: Princeton UP, 2003
- Rousseau J. Leos Janacek. Arles: Actes sud, 2004.
Спасылкі [правіць]
- Сайт архіва і музея Яначэка ў Брно
- (англ.)
- Сайт Таварыства Яначэка
- Старонка на сайце IMDB
- Леаш Яначак: Ноты твораў на International Music Score Library Project