Левабярэжная Украіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Левабярэжная Украіна ў XVII стагоддзі

Левабярэжная Украіна (укр.: Лівобережна Україна) — найменне ўсходняй часткі Украіны, размешчанай на левым беразе па цячэнні Днепра. Складалася з сучасных Чарнігаўскай, Палтаўскай, часткі Сумскай абласцей, а таксама з усходніх частак Кіеўскай і Чаркаскай абласцей. На ўсходзе Левабярэжная Украіна межавала са Слабадской Украінай, на поўдні — з землямі Запарожскай Сечы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна, назва Левабярэжная Украіна ўзнікла ў XVII стагоддзі, падчас грамадзянскай вайны ў Гетманшчыне, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Руіна. З прычыны расколу ў стане казакоў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, на абодвух берагах Дняпра быў выбраны свой гетман. На Левабярэжнай Украіне ім стаў у 1663 годзе Іван Брухавецкі, на Правабярэжнай УкраінеПавел Цяцера. Раскол Украіны па Дняпры быў юрыдычна замацаваны Андросаўскім перамір'ем у 1667 годзе, пасля чаго Левабярэжная Украіна, захаваўшы аўтаномію, афіцыйна ўвайшла ў склад Рускага царства. Гэты статус быў адменены Кацярынай II у 1781 годзе.

Левабярэжная Украіна падзялялася на палкі і сотні, на чале якіх стаялі палкоўнікі і сотнікі. Фармальна гэтыя пасады былі выбарнымі, аднак фактычна іх займалі прадстаўнікі казацкай старшыны, якія прызначаліся гетманам і ўхваляліся царскім указам. У 17221734 гадах і пасля 1764 года кіраваннем Левабярэжнай Украіны займалася Маларасійская калегія. Пасля 1781 года Левабярэжная Украіна была падзелена на Чарнігаўскае, Ноўгарад-Северскае і Кіеўскае намесніцтвы. У 1796 яна стала Маларасійскай губерняй, а ў 1802 годзе была падзелена на Чарнігаўскую і Палтаўскую губерню. Казацкія палкі былі ператвораны ў рэгулярныя палкі рускай арміі.

Да Левабярэжнай Украіны ў гэты перыяд можна палітычна адносіць і захаваны ў складзе Рускай дзяржавы Кіеў, нягледзячы на яго размяшчэнне на правым беразе Дняпра.

Левабярэжныя палкі[правіць | правіць зыходнік]

Гетманы Войска Запарожскага Левабярэжнай Украіны[правіць | правіць зыходнік]

  1. Іван Бяспалы (наказны гетман) — 16581659
  2. Якім Самко (наказны гетман) — 16601663
  3. Іван Брухавецкі — у 1663 «кашавы гетман» Запарожскай Сечы, гетман Войска Запарожскага 16631668
  4. Дзям'ян Мнагагрэшны16691672
  5. Іван Самойлавіч16721687
  6. Іван Мазепа16871704

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Левабярэжная Украіна адрознівалася адной з самых вялікіх доляў усходне-славянскага насельніцтва ў Расійскай імперыі (больш за 95%), і ў наш час трыма асноўнымі народамі Левабярэжнай Украіны з'яўляюцца ўкраінцы, рускія і беларусы.

Вобласць Украінцы, тыс. Украінцы, % Рускія, тыс. Рускія, % Беларусы, тыс. Беларусы, %
Палтаўская 1481,1 тыс. 91,4 % 117,1 тыс. 7,2 % 6,3 тыс. 0,4 %
Чарнігаўская 1155,4 тыс. 93,5 % 62,2 тыс. 5 % 7,1 тыс. 0,6 %
Сумская 1152 тыс. 88,8 % 121,7 тыс. 9,4 % 4,3 тыс. 0,3 %

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Шаблон:Гістарычныя вобласці Украіны