Святая святых

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Святая святых (стар.-грэч.: ἅγιος αγίων, лац.: sancta sanctorum) — калька з яўрэйскага Кадэш ха-Кадашым (іўр.: קֹדֶשׁ הַקֳּדָשִׁים) — самае запаветнае месца Скініі сходу, а затым і Іерусалімскага храма, дзе захоўваліся Скрыжалі Запавету.[1]

Гэтай назвай пазначалася ўнутраная частка Скініі сходу, аддзеленая ад вонкавага памяшкання завесай (парахет), у якой знаходзіўся Каўчэг Запавету.[2] Святасць месца вызначалася яшчэ і тым, што менавіта там, над каўчэгам, Бог з'яўляўся першасвятару для абвяшчэння сваёй волі і запаветаў яўрэйскаму народу.[3] У Іерусалімскім храме, Святая святых звалася таксама двір (іўр.: דְּבִיר або давір[4]) і ў ёй размяшчаўся Краевугольны камень Храмавай гары, над якім цяпер стаіць мусульманскі Купал Скалы. Лічыцца,[5] што з яго Бог пачаў Стварэнне свету.

Святая святых у іўдаізме характарызавалася як месца, дзе фізічна адчуваецца прысутнасць Бога (гл. Шэхіна).

Рытуал[правіць | правіць зыходнік]

Як у Скініі сходу, так і ў Іерусалімскім храме, уваходзіць у Святая святых дазвалялася выключна першасвятару, і то раз у годзе ў Судны дзень. Першасвятар акрапляў памяшканне крывёй ахвярных жывёл (быка і казла, прынесеных у ахвяру на ахвярніку ў вонкавым двары Храма) і курыў духмяныя рэчывы перад Каўчэгам Запавету. Там жа размяшчаліся залатыя курыльніцы. Падчас гэтага дзейства першасвятар прамаўляў тэтраграматон, запаветнае імя Бога, і гэта было адзіным момантам, калі імя Божае называлася ўслых. Паводле падання, асоба першасвятара пры гэтым выпраменьвала ззянне.

У Хрысціянстве[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціянскі Храм таксама мае сваё Святое Святых, але ў яго могуць уваходзіць і Архірэі (як Першасвятар), і Іерэі (як Святары), і Дыяканы (як Левіты)

Сучасны сэнс[правіць | правіць зыходнік]

«Святая святых» — у агульным сэнсе — 1) самае дарагое, запаветнае.[1] 2) найбольш запаветнае, святое месца ў цэнтральных культавых збудаваннях розных рэлігій, доступ да якога звычайна строга табуяваны і з якім традыцыйна злучаецца фізічная прысутнасць боскіх сіл.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 НИЭ, 2003, с. 143
  2. 3Цар.8:6
  3. Зых.29:42; 25:22
  4. 3Цар.6:19
  5. Талмуд, Ёма 54б; пар. Таргум Іанатана к Зых. 18:30

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Каўчэг запавету Шаблон:Скінія і Іерусалімскі Храм