Ленінская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ленінская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Шчучынскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1184 партызаны (15.7.1944)
Дыслакацыя Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Жалудоцкі, Казлоўшчынскі, Васілішкаўскі, Шчучынскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Ленінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Жалудоцкага, Казлоўшчынскага, Васілішкаўскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (1184 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзірам брыгады Сінічкіну і Булату прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў «Перамога», імя Варашылава, «Барацьба»[1]. Атрады 54-ы і імя Калініна былі перададзены для фарміравання партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. У чэрвені 1943 года на базе атрадаў імя Варашылава, «Іскра», «Кастрычніцкі» і «Балтыец» была створана партызанская брыгада «Перамога». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад «Барацьба»;
  • атрад «Непераможны»;
  • атрад «Чырвонагвардзейскі».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Б. А. Булат;
  • М. М. Пацалуеў;
  • Г. А. Шубін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Дзярэчын Зэльвенскага раёна, Руда Яварская, Казлоўшчына Казлоўшчынскага, Накрышкі Дзятлаўскага раёнаў. Вялі баі (карныя аперацыі «Гамбург»[2] і «Альтона»[3]) ў снежні 1942 года супраць карнікаў на рацэ Шчара, у сакавіку 1943 года ў час выхаду з акружэння ў Дубароўскіх лясах і ў чэрвені 1944 года — абарончыя баі разам з брыгадамі «Перамога» і імя Варашылава. На чыгуначных участках БаранавічыЛіда, Ліда — Ваўкавыск, Баранавічы — Ваўкавыск толькі ў жніўні 1943 года падарвалі ці пашкодзілі больш за дзевяць эшалонаў, 5 чыгуначных мастоў, у аперацыі «рэйкавая вайна» — больш за 450 рэек, папсавалі 5,5 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі, падбілі танк, 4 аўтамашыны.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. арганізаваны ў маі 1942 года
  2. «Гамбург» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 13. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. Пасэ, У. С. «Альтона» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 36. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]