Леў Абрамавіч Палугаеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леў Палугаеўскі
Леў Абрамавіч Палугаеўскі
савецкі шахматыст
Дата нараджэння: 20 лістапада 1934({{padleft:1934|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:20|2|0}})
Месца нараджэння: Магілёў, СССР
Дата смерці: 30 жніўня 1995({{padleft:1995|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:30|2|0}}) (60 гады)
Месца смерці: Парыж, Францыя
 
Узнагароды і прэміі:

Шаблон:Медаль «За працоўную доблесць»

Лагатып ВікіСховішча Леў Палугаеўскі на Вікісховішчы

Леў Абрамавіч Палугаеўскі (20 лістапада 1934, Магілёў30 жніўня 1995, Парыж) — савецкі шахматыст, паходзіў з беларускіх яўрэяў, шасціразовы пераможца шахматных Алімпіяд, неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў СССР і турніраў на першынство свету, двухразовы чэмпіён СССР (1967, 1968), аўтар некалькіх кніг па тэорыі дэбютаў у шахматах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1961 - чэмпіён РСФСР па шахматах, у чэмпіянаце СССР заняў другое месца
  • 1962 - прысвоена званне міжнароднага гросмайстра
  • 1965 - другое месца ў чэмпіянаце СССР
  • 1967 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з М. Талем)
  • 1968 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з А. Зайцавым, Палугаеўскі выйграў дадатковы матч)
  • 1969 - падзяліў (трэці раз запар) 1-2 месцы ў чэмпіянаце СССР, але прайграў дадатковы матч Т. Петрасяну, прысвоена званне заслужанага майстра спорту СССР
  • 1977 - паўфінал першынства свету па шахматах
  • 1973 - падзяліў 2-6 месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату СССР - адным з наймацнейшых па складзе.

У складзе зборнай СССР прымаў удзел у 7 шахматных алімпіядах, у камандных чэмпіянатах свету і Еўропы. У 1970 гуляў за зборную СССР у «матчы стагоддзя» (Бялград) на 4-й дошцы (саступіў Горту) і ў матчы са зборнай абраных шахматыстаў свету (Лондан, 1984).

Пераможца шэрагу міжнародных турніраў.

На працягу многіх гадоў - член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР, старшыня Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі. Член савета гросмайстраў.

Быў жанаты, меў дачку.

Памёр у парыжскай клініцы пасля складанай аперацыі на галаўным мозгу, выкліканай анкалагічным захворваннем. Да апошніх хвілін жыцця побач з Львом Абрамавічам знаходзілася яго жонка Ірына.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.