Шахматы

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Шахматная дошка

Шахматы — папулярная настольная інтэлектуальная лагічная гульня. Від спорту. Адна з найстарэйшых гульняў на Зямлі, што захаваліся да нашага часу. Шырока распаўсюджаная думка, што шахматы спрыяюць разьвіццю разумовых здольнасцяў, памяці, творчага мыслення.

Змест

[правіць] Гісторыя

Шахматы былі прыдуманы ў Індыі прыкладна ў 5 стагодзі. Існуе легенда, якая прыпісвае стварэнне шахматаў нейкаму брахману. За сваё вынаходніцтва ён папрасіў у раджы нязначную на першы погляд узнагароду: столькі пшанічных зярнятак, колькі апынецца на шахматнай дошцы, калі на першую клетку пакласці адно зярнятка, на другую — два зярняткі, на трэцюю — чатыры, і далей на кожную наступную ўдвая больш, чым на папярэдняй. Высветлілася, што такой колькасці зерня няма ва ўсім свеце (яна роўная 264 − 1 ≈ 1,845×1019 зярнятак, чаго дастаткова, каб запоўніць сховішча аб’ёмам 180 км³).

Не пазней пачатку 6 стагоддзя на паўночным захадзе Індыі зявілася першая вядомая нам гульня, роднасная шахматам — чатуранга, што ў перакладзе азначае «чатыры вайсковыя падраздзяленні». Яна мела ўжо даволі пазнавальны «шахматны» выгляд, але прынцыпова адрознівалася ад сучасных шахмат дзвюма асаблівасцямі: ігракоў было чацвёра (гулялі пара на пару), а хады здзяйснялі згодна з вынікамі кідання ігральных костак. Дошка для гульні называлася аштапада. Кожны ігрок меў па чатыры фігуры — калясніца (ладдзя), конь (вершнік), слон (афіцэр), кароль — і па чатыры пешкі (латнікі). Конь і кароль хадзілі так сама, як і ў шахматах, калясніца і слон былі значна слабейшыя за шахматных ладдзю і афіцэра. Ферзя не было ўвогуле. Для выйгрышу ў партыі патрэбна было знішчыць усё войска супернікаў.

У наступным стагоддзі чатуранга была запазычана арабамі. Гульня падверглася перапрацоўцы: ігракоў стала двое, кожны атрымаў пад кіраўніцтва два камплекты фігур чатурангі, прычым адзін з каралёў стаў ферзём (першапачаткова хадзіў на адно поле па дыяганалі). Перамога стала фіксавацца не па знішчэнні ўсіх фігур суперніка, а па пастаноўцы мату альбо пату, а таксама пры завяршэнні гульні з каралём і прынамсі адной фігурай супраць аднаго караля (апошнія два варыянты былі вымушаныя, бо паставіць мат са слабымі фігурамі, што засталіся ад чатурангі, атрымлівалася не заўсёды). Гэтая гульня ў арабаў мела назву «шатрандж», у персаў — «шатранг». Пазней у таджыкаў шатрандж атрымаў назву «шахмат» (у перакладзе — «уладар павержаны»). Першая згадка пра шатрандж датаваная прыблізна 550 годам. 600 год — першая згадка шатранджа ў мастацкай літаратуры — персідскім рукапісе «Карнамук».

[правіць] Правілы

Гульня адбываецца на дошцы, падзеленай на роўныя квадратныя клеткі, альбо палі. Памер дошкі — 8×8 клетак. Палі нумаруюцца па гарызанталях лацінскімі літарамі ад a да h злева направа, па вертыкалі — лічбамі ад 1 да 8 знізу ўгару. Кожная клетка мае адпаведнае абазначэнне, напрыклад, c4. Палі расфарбаваныя ў цёмны і светлы колеры (і называюцца, адпаведна, чорнымі і белымі) так, што суседнія па вертыкалі і гарызанталі палі расфарбаваныя ў розныя колеры, а поле а8 — белае.

[правіць] Фігуры

У пачатку гульні кожны гулец мае 8 фігур (2 ладдзі, 2 кані, 2 сланы, ферзь, кароль) і восем пешак.

[правіць] Хады

[правіць] Пешка

На першым ходзе пешка можа перайсці на дзве клеткі ў перад, але калі дадзеная пешка ўжо хадзіла, то толькі на адну клетку. Пешка б’е па дыяганалі, і займае месца збітай фігуры.

[правіць] Ладдзя

Ладдзя ходзіць толькі гарызантальна ці вертыкальна.

Ход каня

[правіць] Конь

Конь ходзіць літарай Г. Можа пераскокваць праз любыя фігуры. Б’е толькі таго, хто стаіць на канцавой клетцы хода.

[правіць] Слон

Слон ходзіць толькі па дыяганалі.

[правіць] Ферзь

Лічыцца самай важнай фігурай, бо ходзіць па вертыкалі, гарызанталі і дыяганалі. Максімальная колькасць пройдзеных клетак за ход, абмяжоўваецца толькі фігурай, ці краем дошкі.

[правіць] Кароль

Кароль ходзіць толькі на адну суседнюю клетку, якая знаходзіцца каля фігуры.

[правіць] Правілы перамогі і пройгрышу

[правіць] Шах

Шах — гэта пагроза каралю, калі ён павінен ўцякаць, прыкрывацца другой фігурай, ці збіць фігуру, якая пагражае.

[правіць] Мат

Мат — гэта сітуацыя, калі кароль не можа нікуды ўцякаць, нікім прыкрывацца, ці збіваць фігуры, якія пагражаюць. Перамога таго, хто паставіў мат другому.

[правіць] Пат

Пат — гэта сітуацыя, калі кароль не пад шахам, але яму няма куды пахадзіць. Азначае нічыю.

[правіць] Прапанова нічыі

Нічыя — прапанова аднаго гульца нічыі другому. Дзейнічае толькі тады, калі супернік згодны.

[правіць] Здацца

Калі адзін з ігракоў здаецца, то другі аўтаматычна перамагае.

[правіць] Вядомыя шахматысты

Чэмпіёны свету: 1886-1894 В.Стэйніц, 1894-1921 Э.Ласкер, 1921-1927 Х.Р.Капабланка, 1927-1935 А.Алёхін, 1935-1937 М.Эйве, 1937-1946 А.Алёхін, 1948-1957 М.Бацвіннік, 1957-1958 В.Смыслоў, 1958-1960 М.Бацвіннік, 1960-1961 М.Таль, 1961-1963 М.Бацвіннік, 1963-1969 Т.Петрасян, 1975-1985 А.Карпаў.

[правіць] Спасылкі