Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Акцябрскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Любань
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 615
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Лю́банскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Любань.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарохавішчанскага сельсавета, у склад Палескага сельсавета Даманавіцкага раёна перададзена вёска Уюнішча[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 9 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 832 чалавекі[3], з іх 89,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 615 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]