Глюкоза

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Структурная формула

ГЛЮКО́ЗА, Вінагра́дны цу́кармонасахарыд з групы гексоз.

Самы пашыраны ў прыродзе вуглявод, трапляецца ў свабодным стане (у мёдзе, пладах, кветках і іншых органах раслін, у тканках жывёл і чалавека). У жывых клетках глюкоза служыць галоўнай крыніцай энергіі. У выніку паслядоўнага шэрагу рэакцый акіслення глюкоза ператвараецца ў розныя вытворныя цукроў меншай даўжынёй ланцуга і ў канчатковым выніку распадаецца да вуглякіслага газу і вады. Распад глюкозы можа ісці і па іншаму (другаснаму) шляху з утварэннем D-глюкуронавай кіслаты, якая садзейнічае абясшкоджванню некаторых чужародных рэчываў у арганізме, і L-аскарбінавай кіслаты (вітаміну C).

Прэпарат глюкозы выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, медыцыне, ветэрынарыі і інш.

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Глюкоза // Праект "Наша ежа"