Ліндсей Лохан
| Ліндсей Лохан Lindsay Lohan |
|
| Імя пры нараджэнні: | Ліндсей Дзі Лохан |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 2 ліпеня 1986 (26 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | актрыса, спявачка, аўтар песень, дызайнер адзежы, мадэль |
| Кар'ера: | 1989— наш час |
| IMDb: | ID 0517820 |
Ліндсей Ды Лохан (англ.: Lindsay Dee Lohan, МФА /ˈlɪnziː ˈloʊ.ən/, нар. 2 ліпеня 1986, Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская кінаактрыса, спявачка, аўтар песень, мадэль і мадэльер. Яна пачала сваю кар'еру ў якасці мадэлі ва ўзросце трох гадоў, крыху пазней пачала здымацца ў кіно, знялася ць вялікай колькасці рэкламных ролікаў. Ва ўзросце 10 гадоў Ліндсей пачала гуляць у тэлевізійных серыялах, а ў 11 згуляла галоўную ролю ў камедыі 1998 года «Пастка для бацькоў».
Праз 6 гадоў Ліндcей ўжо стала папулярнай кінаактрысай, згуляўшы галоўныя ролі ў фільмах "Чумовая пятніца", "Паганыя дзяўчаткі" і "Вар'яцкія гонкі".
Падчас здымак "Вар'яцкіх гонак" Лохан выпусціла свой першы сольны музычны альбом «Speak». Яе другі альбом, «A Little More Personal (Raw)», выйшаў у 2005 годзе.
Кар'ера Ліндсей перапынілася ў 2007 годзе з-за двух ДТЗ і трох візітаў у рэабілітацыйны цэнтр, Лохан страціла некалькі роляў. Аднавіўшы кар'еру, яна выступіла ў ролі запрошанай зоркі ў серыяле «Непрыгожая» у 2008 годзе і знялася ў фільме Роберта Радрыгеза «Мачэтэ» у 2009 годзе.
Літаратура [правіць]
- Apodaca, Rose Lindsay's Super Comeback. Harper's Bazaar (March 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2008. Праверана 26 жніўня 2008.
- Bachrach, Judy. Coming of Age , Allure (May 1, 2007). Праверана 31 жніўня 2008.
- Finn, Natalie Lindsay, Focusing on Recovery, Loses Importance. E! Online (February 1, 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 2 кастрычніка 2009.
- Halbfinger, David M.. Lohan’s Arrest Spells Trouble for 2 Movies , The New York Times (July 25, 2007). Праверана 3 кастрычніка 2009.
- Kaylin, Lucy. You Don't Mess With the Lohan , Marie Claire (October 2008). Праверана 26 верасня 2008.
- Peretz, Evgenia Confessions of a Teenage Movie Queen. Vanity Fair (February 1, 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 3 верасня 2008.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліндсей Лохан
- lindsaylohan.com — афіцыйны сайт Ліндсей Лохан (англ.)
- Старонка Ліндсей Лохан(англ.) на сайце Myspace
- Ліндсей Лохан(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Ліндсей Лохан у «Twitter»