Ліёнскі вакзал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°50′41″ пн. ш. 2°22′25″ у. д. / 48.844722° пн. ш. 2.373611° у. д. (G) (O) (Я)

Ліёнскі вакзал упрыгожвае вежа з гадзіннікам
Унутры вакзала

Ліёнскі вакзал (фр.: gare de Lyon, гар дэ Льён) — адзін з 6 найбуйнейшых чыгуначных тэрміналаў у Францыі, размешчаны ў Парыжы. Названы ў гонар горада Ліён. На вакзал прыбывае мноства цягнікоў далёкага следавання, у асноўным па шляху на поўдзень Францыі. Пабудаваны да Сусветнай выставы 1900 года. Складаецца з некалькіх узроўняў-паверхаў. Уяўляе сабой класічны прыклад архітэктуры свайго часу.

Вялікая вежа з гадзіннікам на вуглу Ліёнскага вакзала, вышынёй 64 метра таксама датуецца 1900 годам.

Вакзальны рэстаран "Сіні цягнік" (Le Train Bleu) з абстаноўкай ва ўсходнім стылі абслугоўвае падарожнікаў і гасцей сталіцы з 1901 года.

Вакзал абслугоўвае рэгіён Цэнтр і паўднёвы ўсход краіны (TGV), Альпы, Італію, Грэцыю. Таксама на станцыю праходзяць цягнікі мясцовага і прыгараднага паведамлення горада Парыжа. На вакзале знаходзіцца аднайменная станцыя метро.

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

  • 27 чэрвеня 1988 года: цягнік з адключанымі тармазамі страціў кіраванне і ўрэзаўся ў перапоўнены пасажырскі састаў на станцыі «Ліёнскі вакзал» у Парыжы. Тады гэта была самая страшная катастрофа на чыгунцы ў гісторыі нацыянальных чыгунак Францыі. Яна забрала жыцці 56 чалавек, каля 50 было паранена. National Geographic выпусціў фільм «Секунды да катастрофы: Чыгуначная катастрофа ў Парыжы». [1]

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons