Мадонна Медычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікеланджэла
Мадонна Медычы. 15211534
італ.: Madonna Medici
Матэрыял мармур
Памеры 2,26 м × {{{шырыня}}} см
Капэла Медычы, Фларэнцыя, Італія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мадонна Медычы (італ.: Madonna Medici; таксама — Мадонна з немаўлём) — мармуровая скульптурная група, якая адлюстроўвае Маці Божую з немаўлём Ісусам, створаная Мікеланджэла на працягу 15211534[а] гг. Гэта група была прызначана для Капэлы Медычы[1].

Мадонна Медычы, паводле меркавання Міхаіла Лібмана, можа лічыцца адной з самых цудоўных выяў Маці Божай, створаных Мікеланджэла[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мадонна сядзіць, трымаючы на каленах немаўля. Правая рука адведзена далёка за спіну і абапіраецца на сядзенне. Левая рука падтрымлівае дзіця, якое цалкам адвярнулася ад гледача і шукае грудзі маці, каб напіцца малака. Яго цела намалявана ў рэзкім выгіне, тады як маці, здаецца, рухаецца наперад[а]. Галава Мадонны схілена налева, а яе позірк — накіраваны ў нікуды[3][4].

У цэлым кампазіцыя нагадвае ранні барэльеф Мікеланджэла Мадонна ля лесвіцы.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Гэта была адна з першых статуй, якія Мікеланджэла вылепіў для Старой рызніцы капэлы Медычы. Да 1526 года яна ўсё яшчэ не была скончана, а ўжо ў 1534 годзе скульптар з'ехаў у Рым, і ў Фларэнцыю не вярнуўся[5]. Аднаўленнем статуі займаўся Нікало Трыбола.

Мадонна Медычы размешчана па цэнтры сцяны, насупраць алтара. Фігуры Ларэнца і Джуліяна Медычы звернутыя да яе.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

а. ^ Такая кампазіцыя завецца «Figura serpentinata»

Зноскі

  1. William E. Wallace. The Treasures of Michelangelo, p. 38
  2. Либман М. Я. Микеланджело Буонарроти, с. 22
  3. Medici Madonna. http://www.michelangeloexperience.com+(2010).
  4. Богамаці з Немаўлём, ці Мадонна Медычы (1521-1531). http://www.mikelangelo.ru.+Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 20 снежня 2013.
  5. Эрпель Фриц, Микельанджело, с. 14

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]