Стварэнне Адама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
God2-Sistine Chapel.png
Мікеланджэла
Стварэнне Адама, каля 1511
La creazione di Adamo
фрэска.
280×570 см
Сіксцінская капэла, Ватыкан

«Стварэнне Адама» (італ.: La creazione di Adamo) — фрэска Мікеланджэла, напісаная каля 1511 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фрэска з'яўляецца чацвёртай з дзевяці цэнтральных кампазіцый столі Сіксцінскай капэлы, прысвечаных дзевяці сюжэтам кнігі Быцця. Фрэска ілюструе эпізод:

« І стварыў Бог чалавека па сваім вобразе
»
Дэталь

«Стварэнне Адама» — адна з набольш моцных кампазіцый роспісу Сіксцінскай капэлы. У бясконцай прасторы ляціць Бог-Бацька, акружаны бяскрылымі анёламі, з чырвонай тунікай, якая развявацца за ім. Правая рука выцягнута насустрач руцэ Адама і амаль дакранаецца яе. Цела Адама, якое ляжалае на зялёнай скале паступова прыходзіць у рух, абуджаецца да жыцця. Уся кампазіцыя сканцэнтравана на жэсце дзвюх рук. Рука Бога дае імпульс, а рука Адама прымае яго, даючы ўсяму целу жыццёвую энергію. Тым, што іх рукі не датыкаюцца, Мікеланджэла падкрэсліў немагчымасць злучэння боскага і чалавечага. У вобразе Бога, па задуме мастака, пераважае не цудоўны пачатак, а гіганцкая творчая энергія. У выяве Адама Мікеланджэла апявае сілу і прыгажосць чалавечага цела. Фактычна, перад намі паўстае не само стварэнне чалавека, а момант, у які той атрымлівае душу, гарачае шуканне боскага, смагу спазнання.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Day, Fergus & Williams, David (ed.) (1998). Art: A World History
  • Meshberger, Frank Lynn. «An Interpretation of Michelangelo’s Creation of Adam Based on Neuroanatomy», JAMA. 10 October 1990; 264(14):1837-41.
  • Stokes, Adrian (1955). Michelangelo: A Study in the Nature of Art
  • Letters in comment: JAMA. 6 March 1991; 265(9):1111.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons