Маладзечнамэбля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з МаладзечнаМэбля)
ЗАТ «Маладзечнамэбля»
ЗАТ «Маладзечнамэбля»
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1954
Размяшчэнне  Беларусь Маладзечна
Ключавыя постаці Валерый Уладзіміравіч Бушыла (генеральны дырэктар)
Галіна Мэблевая прамысловасць
Прадукцыя Мэбля
Сайт molodechnomebel.by

ЗАТ «Маладзечнамэбля» — беларуская мэблевая фабрыка, заснаваная ў 1954 годзе. Сёння 54 % мэблі пастаўляецца на экспарт, у тым ліку ў Бельгію, Францыю, краіны Балтыі і інш. Фабрыка мае 19 ўласных магазінаў у Беларусі і 5 на тэрыторыі Расіі. Прадстаўніцтвы фабрыкі ёсць у Абхазіі, Арменіі, Расіі, Казахстане і Узбекістане. У склад ЗАТ «МаладзечнаМэбля» ўваходзіць філіял — Вілейская мэблевая фабрыка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1950 — 1980-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Маладзечна пасля вайны быў разбураны на 90 % [1]. Да 1950 годзе жылы фонд адбудавалі, аднаўлялі прамысловасць, у тым ліку і сталярна-мэблевы цэх Гарпрамкамбіната ў былых стайнях Польскага ўланскага палка. У ім 11 чалавек уручную выраблялі фарбаваныя столы, шафы, вокны, дзверы і дробныя сталярныя вырабы. 1 сакавіка 1954 года на базе цэха была заснавана Маладзечанская мэблевая фабрыка ў складзе «Белмэблятрэста» Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР. Вілейская мэблевая фабрыка пачала працаваць 6 сакавіка 1954 года. 29 чалавек правялі сход і арганізавалі кааператыўную арцель ім. Малянкова. Ў 1963 годзе Вілейскую фабрыку ўключылі ў Маладзечанскую на правах цэха. У пачатку 1970-х гадоў было ўстаноўлена найноўшае нямецкае абсталяванне, фабрыка была ўзорнай, на яе накіроўвалі замежныя дэлегацыі. Асноўная тэндэнцыя гэтага часу — ажыятажны попыт стрымліваў развіццё дызайну і асартыменту мэблі аж да сярэдзіны 1990-х гадоў.

1990-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства перайшло на гасразліковы спосаб працы. Пачалі самастойную распрацоўку мадэляў мэблі. Быў абраны выраб мэблі з масіўнай драўніны. У 1993 годзе на фабрыцы з’явіліся першыя два станкі з ЧПУ.

Энергаспажыванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе доля энергетычных рэсурсаў у сабекошце прадукцыі складала 14 %. Дзякуючы ўстаноўцы лічыльнікаў, увядзенні лімітаў і аптымізацыі вентыляцыйнай сістэмы атрымалася знізіць долю энергазатрат да 8-9 %. У 1999 годзе была здадзена ў эксплуатацыю ўласная кацельня, якая працуе на драўняных адходах. У выніку ўдзельная вага цепла-і энергарэсурсаў у сабекошце прадукцыі знізілася да 4 % летам і 5,5 % зімой. ЗАТ «Маладзечнамэбля» цалкам забяспечвае сябе парам і гарачай вадой і пастаўляе цяпло насельніцтву.

2000-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Сёння фабрыка налічвае больш за 500 мадэляў мэблі, актыўна развіваецца сетка крам, гандлёвых дамоў і прадстаўніцтваў. Сістэма менеджменту якасці ЗАТ «Маладзечнамэбля» сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001:2008. Асаблівая ўвага надаецца экалагічнасці мэблі. ЗАТ «Маладзечнамэбля» — першая і адзіная мэблевая фабрыка ў Беларусі, якая цалкам адмовілася ад выкарыстання нітралакаў і перайшла на воднарастваральныя лакі.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Іванавіч Гальперын (1954—1958)
  • Георгій Іванавіч Ліпаўка (1958—1977)
  • Яўген Цітовіч Радкевіч (1977—1977)
  • Барыс Пятровіч Парапковіч (1977—1985)
  • Валерый Уладзіміравіч Бушыла (з 1985)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2005)[2]
  • Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2010)[3]

Асацыяцыі[правіць | правіць зыходнік]

Член Гандлёва-прамысловай палаты.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Маладзечна» існуе на фабрыцы з 2004 года. З 2009 года трапляе ў прызы ў Мінскай лізе аматарскага футзала. У 2013 годзе заваявалі званне чэмпіёнаў 3-й лігі[4].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «З саматужнікаў-адзіночак у столяра-прафесіяналы», УП Тэхнапрынт, 2004. — ISBN 985-464-564-9

Зноскі

  1. История | РЕГИОН | Молодеченский район|Молодечно|Молодеченский райисполком|Новости Молодеченского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 29 жніўня 2013.
  2. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2015. Праверана 29 жніўня 2013.
  3. Новости - Государственный Комитет по Стандартизации Республики Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2014. Праверана 29 жніўня 2013.
  4. чемпионы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]