Мангольскія ўварванні ў Японію

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мангольскія ўварванні ў Японію
Асноўны канфлікт: Мангольскія заваяванні
З японскага скрутка XIII стагоддзі
З японскага скрутка XIII стагоддзі
Дата 1274-ы і 1281-ы гады
Месца Японія
Прычына Экспансія манголаў у Японію.
Вынік Паражэнне абаіх уварванняў.
Праціўнікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спробы ўварвання манголаў у Японію (яп.: 元寇, гэнко:) былі прадпрынятыя мангола-карэйска-кітайскай імперыяй унука Чынгісхана Хубілая двойчы: у 1274 і 1281 гадах.

Абодва разы ў кароткія тэрміны ствараліся магутныя флоты ўварвання, другі з якіх быў самым вялікім у гісторыі чалавецтва да аперацыі «Аверлорд» Другой сусветнай вайны. Аднак армады кантынентальнай імперыі, якія не мелі аніякага досведу ў мараплаўстве, навігацыі і марскіх бітвах, а таксама недастаткова ведалі тэхналогію суднабудаўніцтва, абодва разы былі размецены як, у невялікай меры, больш манеўраным японскім флотам і абарончымі сіламі, так і, галоўным чынам, моцным ветрам. Уварванне правалілася.

Па легендзе, моцныя тайфуны, якія ўзніклі падчас высадкі захопнікаў на Японскія астравы і знішчылі большасць караблёў, былі названы японскімі гісторыкамі «камікадзэ», што значыць «боскі вецер», даючы зразумець, што гэта боская дапамога японскаму народу.

Першае мангольскае ўварванне ў Японію[правіць | правіць зыходнік]

Пры першым нападзе, які адбыўся ў 1274 годзе, дзейнічаў мангольска-карэйскі флот з колькасцю да 23—37[1] тысяч чалавек. Манголы з лёгкасцю разбілі японскія атрады на астравах Цусіма і Ікі і спустошылі іх. Пасля чаго падышлі да вострава Кюсю і пачалі напад, які ўключаў абстрэл з вогнемятальных прылад. Аднак пачаўся тайфун, да таго ж загінуў галоўнакамандуючы Лю, у выніку чаго манголы вымушаны былі адступіць.[2]

Другое мангольскае ўварванне ў Японію[правіць | правіць зыходнік]

Хубілай стаў рыхтавацца да новага нападу. Японцы таксама не марнавалі часу — яны будавалі ўмацаванні і рыхтаваліся да абароны. У 1281 годзе два мангольска-карэйска-кітайскіх флоту — з Карэі і з Паўднёвага Кітая — накіраваліся да вострава Кюсю. Колькасць флоту дасягала 100 000 чалавек. Першым прыбыў малалікі ўсходні флот, які японцы здолелі адбіць. Затым з поўдня прыплыў асноўны флот, але паўтарылася гісторыя з тайфунам, які знішчыў большую частку флоту заваёўнікаў.[2]

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Мангольскія ўварванні, адзіны за стагоддзі значны знешні канфлікт, які закрануў тэрыторыю Японіі, адыграў важную ролю ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці японцаў. Менавіта да гэтых падзей адносіцца стварэнне сцяга Японіі, які, па легендзе, перадаў сёгунату будыйскі патрыярх Ніцірэн.

У Японіі існуе меркаванне, што два паражэнні без бою спынілі манголаў. З нацыяналістычнага пункта гледжання, такім чынам багі Японіі абаранілі яе ад ворага. Тэрмін камікадзэ, які ўзнік у сувязі з гэтым, пазней выкарыстоўваўся ў Другой сусветнай вайне.

Паводле савецкай гістарыяграфіі, не паражэнні спынілі манголаў. Хубілай планаваў трэці напад, але яму перашкодзілі праблемы ў Індакітаі і супраціўленне народаў Карэі, Паўднёвага Кітая і В’етнама.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б «История Востока» (Монголы и монгольское завоевание). РАН, 1997.
  2. а б Всемирная история. Энциклопедия. Том 3. (1957 год) [1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]