Хубілай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хубілай
Qubilai qaghan.svg

манг.: Хубилай хаан
кіт.: 忽必烈
YuanEmperorAlbumKhubilaiPortrait.jpg
Меркаваны партрэт Хубілая
5-ы Вялікі хан Мангольскай імперыі
1260 — 1271
Папярэднік: Мункэ
Пераемнік: Тэмур
 
Нараджэнне: 23 верасня 1215({{padleft:1215|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})
Смерць: 18 лютага 1294({{padleft:1294|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (78 гады)
Дайду
Род: 1) Чынгізіды
2) Юань
Бацька: Талуй
Маці: Сархахтані

Хубілай (кіт.: 忽必烈23 верасня 1215[1] — 18 лютага 1294[2]) — мангольскі хан, заснавальнік мангольскай дзяржавы Юань, у склад якога ўваходзіў Кітай. На Захадзе вядомы дзякуючы Марка Пола пад імем «Кублай-хан»; гэта імя вымаўлялася таксама як «Кубілай», ці «Кубла» (апошняе стала асабліва распаўсюджаным пасля паэмы С. Т. Кольрыджа «Кубла Хан»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чынгізід, унук Чынгісхана, сын Талуя і Сархахтані-бекі. У 1260 годзе перанёс сталіцу Мангольскай імперыі з Каракорума ў мясцовасць побач з былой сталіцай чжурчжэняў Чжунду («Сярэдняя сталіца»). Яе назвалі Даду (кіт.: 大都«Галоўная сталіца»), ці Ханбалык (пазней пераназваны ў Пекін). У 1279 заваяваў паўднёвы Кітай.

Галоўнаю яго мэтай па ўзыходжанні на прастол стала звяржэнне Сунскай дынастыі ў Кітаі. Пасля зацятай і працяглай барацьбы Хубілай да 1271 годзе авалодаў большай часткай Кітая, дзе вырашыў заснаваць новую дынастыю, даўшы ёй імя Юань, па якім стала звацца яго дзяржава. У 1279 годзе загінуў апошні сунскі імператар, і Хубілай канчаткова далучыў Кітай да Манголіі, заснаваўшы сваю сталіцу ў Ханбалыку.

Хубілай падпарадкаваў сваёй уладзе і суседнія з Кітаем краіны: Бірму, Камбоджу, Карэю, але яго паходы супраць Японіі і В'етнама скончыліся абсалютнай няўдачай. У справах унутранага кіравання Хубілай адрозніваўся мудрасцю; ім быў уведзены цэлы шэраг карысных рэформаў і паляпшэнняў. У 1291 годзе ён падзяліў усю імперыю на 12 правінцый. Ён быў заступнікам будызму, які зрабіў у Кітаі велічэзныя поспехі, а роўна будыйскіх прапаведнікаў і вучоных, якія карысталіся вялікай пашанай і значнымі палёгкамі.

Хубілай не забываў свайго мангольскага паходжання, увёў мангольскую мову ў справаводства Кітая, даручыў будыйскаму вучонаму Пагба-ламе вынайсці адмысловы алфавіт, які атрымаў назву, па форме літар, квадратнага пісьма і служыў дзяржаўным пісьмом для моў імперыі, у першую чаргу для мангольскай, падчас валадарання ў Кітаі дынастыі Юань.

У кітайскай гісторыі Хубілай вядомы пад пасмяротным дынастыйным імем Шы-цзу (кіт.: 始祖,«Заснавальнік дынастыі»).

Зноскі

  1. Rossabi, Morris (1988). Khubilai Khan: His Life and Times. University of California Press. pp. 13. ISBN 0-520-06740-1. 
  2. Rossabi, Morris (1988). Khubilai Khan: His Life and Times. University of California Press. pp. 227-228. ISBN 0-520-06740-1. 

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мэн Джон. Хубилай: От Ксанаду до сверхдержавы. Москва-Владимир. 2008 ISBN 978-5-17-050702-3
  • Россаби Моррис. Золотой век империи монголов. СПб. 480с. 2008 ISBN 978-5-8071-0326-0
  • Кадырбаев А.Ш. Хубилай-хан - завоеватель или объединитель Китая? // Общество и государство в Китае: XXXIX научная конференция. М.: Восточная литература, 2009.- С.56-75.
  • Хафизов Г. Распад Монгольской империи и образование улуса Джучи

Шаблон:Аскепкі Мангольскай імперыі Шаблон:Імператары Кітая Шаблон:Імперыя Юань