З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шаблон:Чырвоная кніга Расіі
Мандарынка[1] (Aix galericulata) — птушка сямейства качыныя.
Агульная характарыстыка [правіць]
Мандарынка — невялікая качка масай 0,4-0,7 кг. Шлюбны ўбор самца мандарынкі вылучаецца сярод іншых качак яркай афарбоўкай апярэння. Самец мае хахол на галаве і больш ярка размаляваны, чым самка.
Распаўсюджанне [правіць]
Мандарынка распаўсюджаная толькі ва Усходняй Азіі. У Расіі мандарынка гняздуе ў Амурскай і Сахалінскай вобласці, у Хабараўскім і Прыморскім краях. Зімуе ў Кітаі і Японіі.
Гэтая качка жыве на зарослых лясамі горных рэчках са звісаючымі над вадой галінамі дрэў і ў прырэчных горных лясах. Мандарынка добра плавае, пры гэтым высока сядзіць на вадзе з крыху прыўзнятым хвастом. Нырае рэдка, толькі калі параненая. Яе палёт хуткі і манеўраны, яна лёгка ўзлятае, часам амаль прама ўверх. У адрозненне ад большасці качак, мандарынку часта можна бачыць седзячую на галінах дрэў або на прыбярэжных скалах. Паляванне на мандарынку забароненая, яна ўнесена ў Чырвоную кнігу Расіі як рэдкі від. Гэтую качку разводзяць у парках як дэкаратыўную птушку.
Зноскі
- ↑ Напісанне Мандарынка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.76